Навiны
Пацярпелая пры пажары ў Гродне пенсіянерка памерла ў бальніцы
Пацярпелая пры пажары ў Гродне пенсіянерка памерла ў бальніцы. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
У рэабілітацыйным цэнтры прайшоў дабрачынны канцэрт
Кожны год у пачатку снежня па ініцыятыве апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў прыязджаюць творчыя калектывы нацыянальна-культурных аб’яднанняў. Гэта прадстаўнікі розных народаў (армяне, яўрэі, чувашы, башкіры, палякі, малдаване, карэйцы, украінцы, грузіны), якія пражываюць побач з намі, але зберагаюць свае традыцыі. Іх песні і танцы дазваляюць адчуць прыгажосць і глыбіню культур, і на пэўны час «выправіцца» ў музычнае падарожжа па розных краінах свету.
Зіма пакуль затрымліваецца
Апошнім часам у нас першая палова снежня больш нагадвае познюю восень, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Лыска — ЯЖмаці... хто б сумняваўся?!
Мяняюцца часы — мяняюцца парадкі. Некалі ці не ў кожным вясковым двары было па кароўцы (а недзе і па дзве)... Той, хто не трымаў іх, не меў ні малачка свайго, ні тварагу, ні масла, нават гаспадаром не лічыўся, бо за што, калі няма гаспадаркі, калі гной і той купляе ці на ферме бярэ?
Агарод на падаконніку
Не сакрэт, што пэўныя культуры ў зімовы час можна паспяхова вырошчваць на звычайным падаконніку. У першую чаргу гэта датычыцца зеляніны, якая адносіцца да вострых прыпраў. Многія з іх, дарэчы, акрамя сваіх смакавых якасцяў, могуць стаць і добрым упрыгожваннем нароўні з пакаёвымі кветкамі.
Чаму важна не падкормліваць вадаплаўных птушак у гарадскім асяроддзі, растлумачылі ў Мінпрыроды
У Навагрудку знойдзены падмурак млына і жорнаў XVIII стагоддзя
Беларусь і Алжыр дамовіліся аб умацаванні сяброўства і прынялі дарожную карту на наступныя два гады
Сумесная заява аб умацаванні адносін сяброўства і партнёрства паміж Беларуссю і Алжырам падпісана кіраўнікамі дзяржаў Аляксандрам Лукашэнкам і Абдэльмаджыдам Тэбунам па выніках афіцыйных перагавораў, паведамляе БелТА.
У сталіцы прайшоў гала-канцэрт у рамках фестывалю творчасці «Мастацтва жыць, тварыць мастацтва»
Мерапрыемства прымеркавана да Дня інваліда.