Навiны
Эталонны помнік дойлідства. Аб унікальнасці Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку расказаў гісторык
Пры якой тэмпературы паветра кіроўца абавязаны ўключыць ацяпленне ў аўтобусе
З прыходам халадоў пасажыраў грамадскага транспарту хвалюе не толькі надвор’е за акном, але і тэмпература ў салоне. Аказваецца, для ўключэння ацяплення існуе канкрэтная тэмпературная адсечка. Пра гэта расказалі ў прэс-службе сэрвісу «Атлас».
Да 2029 года ў Беларусі плануецца распрацаваць 153 новыя стандарты ў высокіх тэхналогіях
У 2026 годзе Дзяржстандарт працягвае пачатую яшчэ ў 2021-м тэму «Агульнае бачанне для лепшага свету. Стандарты для дасягнення Мэт устойлівага развіцця». Бо стандартызацыя сёння — адзін з ключавых элементаў падтрымкі прамысловасці і асваення новых вытворчасцяў.
Як у аграгарадку пад Сянном з’явілася дзіцячая пляцоўка
У аграгарадку Пламя Сенненскага раёна адбылася падзея, якой тут чакалі амаль пяць гадоў. На месцы старой самаробнай пляцоўкі, якая даўно прыйшла ў непрыгоднасць, адкрыўся новы дзіцячы гульнявы комплекс. Праект стаў магчымы дзякуючы грамадзянскай ініцыятыве мясцовых жыхароў — шматдзетных і прыёмных сем’яў, якія не пабаяліся ўзяць адказнасць за добраўпарадкаванне роднага куточка ў свае рукі.
Як рыхтуюцца да зімы ў сельсавеце, дзе паміж населенымі пунктамі — шырокая рака і адлегласць больш за сто кіламетраў
Аграгарадок Страдубка Лоеўскага раёна знаходзіцца амаль за 30 кіламетраў ад райцэнтра, але жыхары яго закінутымі сябе зусім не адчуваюць. Яны ўмеюць цаніць увагу і клопат аб іх бяспецы. Напярэдадні халадоў, вядома, галоўны клопат вяскоўцаў — падрыхтоўка да зімы. Рыхтуюць паліва, пераглядаюць печы, правяраюць спраўнасць пажарных апавяшчальнікаў...
У Мінску з 12 кастрычніка ўключаюць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках
З 12 кастрычніка ў сталіцы ўключаюць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, прамысловых і іншых арганізацыях. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінгарвыканкам.
Дзяржсакратарыят Савета Бяспекі праводзіць праверку падраздзялення 6-й гвардзейскай механізаванай брыгады
Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі праводзіцца праверка 202-га асобнага механізаванага батальёна 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, перадае БелТА.
Ад рэканструкцыі сетак да кантролю прыбораў: як у Беларусі эканомяць цяпло і электрычнасць
Першы намеснік генеральнага дырэктара — галоўны інжынер ДВА «Белэнерга» Міхаіл Шавалдзін расказаў, як у Беларусі эканомяць цяпло і электрычнасць. Пры гэтым ён падкрэсліў, што за дынамікай тэхналагічных страт цеплавой і электрычнай энергіі вядзецца пастаянны кантроль.
Беларусь прадставіць сваю экспазіцыю на IX Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту ў Шанхаі
Беларусь прадставіць сваю экспазіцыю на IX Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту ў Шанхаі з 5 па 10 лістапада. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.
У якім рэгіёне дзейнічае больш за ўсё абмежаванняў на наведванне лесу, расказалі ў Мінлясгасе
Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць практычна ва ўсіх абласцях краіны. Аб гэтым сведчаць даныя інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, паведамляе БелТА.