Top.Mail.Ru

Навiны

Іван Кубракоў узнагародзіў супрацоўнікаў міліцыі, якія бралі ўдзел ва ўборачнай кампаніі 2025 года
270

Іван Кубракоў узнагародзіў супрацоўнікаў міліцыі, якія бралі ўдзел ва ўборачнай кампаніі 2025 года

Кіраўнік ведамства пажадаў бадзёрасці духу, здароўя і дабрабыту, падкрэсліўшы: аказаная дапамога аграрыям у гарачую пару — важны ўнёсак у гарантаванне харчовай бяспекі рэгіёна.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хлебаробаў Віцебшчыны
241

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хлебаробаў Віцебшчыны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2025» у Чашніках. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сучасны комплекс з’явіўся ў клімавіцкай міліцыі
246

Сучасны комплекс з’явіўся ў клімавіцкай міліцыі

Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця комплексу адміністрацыйных будынкаў Клімавіцкага РАУС, міністр унутраных спраў Іван КУБРАКОЎ указаў на пастаянную ўвагу дзяржавы да ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы падраздзяленняў міліцэйскага ведамства.


Чупрыс — аграрыям: Вы ўмееце вырошчваць хлеб, а значыць, дорыце жыхарам краіны здароўе і жыццё
355

Чупрыс — аграрыям: Вы ўмееце вырошчваць хлеб, а значыць, дорыце жыхарам краіны здароўе і жыццё

Вы ўмееце вырошчваць і збіраць хлеб, а значыць, дорыце жыхарам нашай краіны здароўе і жыццё. З такімі словамі звярнулася намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Вольга Чупрыс да хлебаробаў Гомельскай вобласці на рэгіянальным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2025», сталіцай якога сталі Лельчыцы, перадае БелТА.

Вольга Чупрыс падзякавала хлебаробам за іх вялікую працу ў імя працвітання роднай краіны. "Віншаванні — ад самага сэрца, ад душы. Вы ўмееце рабіць тое, што іншыя не ўмеюць. Вы ўмееце вырошчваць і збіраць хлеб, а значыць, дорыце жыхарам нашай краіны здароўе і жыццё", — звярнулася да аграрыяў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. "Прэзідэнт кажа, што няма лепшай працы, чым праца на зямлі. Ваша праца самая надзейная", - зрабіла акцэнт Вольга Чупрыс.

Яна пажадала аграрыям моцнага здароўя, удачы, шчасця. «Каб у вашых сем’ях панавала шчасце. Каб вашы дзеці былі здаровыя і радасныя. Новых працоўных поспехаў і подзвігаў вам», — заключыла намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. 

За шматгадовую плённую працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу Вольга Чупрыс уручыла хлебаробам Гомельскай вобласці заслужаныя ўзнагароды.

Лукашэнка павіншаваў аграрыяў Гомельскай вобласці: няхай зямля шчодра адказвае на ваш клопат багатымі ўраджаямі
215

Лукашэнка павіншаваў аграрыяў Гомельскай вобласці: няхай зямля шчодра адказвае на ваш клопат багатымі ўраджаямі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2025» у Лельчыцах са святам ураджаю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Больш за дзесяць аўтамагазінаў набылі арганізацыі спажыўкааперацыі Брэсцкай вобласці ў бягучым годзе

Больш за дзесяць аўтамагазінаў набылі арганізацыі спажыўкааперацыі Брэсцкай вобласці ў бягучым годзе

У Брэсцкай вобласці арганізацыі спажывецкай кааперацыі ў гэтым годзе набылі 11 аўтамагазінаў. Такая інфармацыя агучана падчас пасяджэння Брэсцкага аблвыканкама, перадае БелТА.


Падведзены вынікі работы дэлегацыі Томскай вобласці ў Беларусі

Падведзены вынікі работы дэлегацыі Томскай вобласці ў Беларусі

Адбылося VI пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з Томскай вобласцю Расійскай Федэрацыі. Прадстаўнікі кран абмеркавалі перспектывы і кірункі ўзаемадзеяння.

Праект «Мінская змена — 2025» праходзіць у Мінску

Праект «Мінская змена — 2025» праходзіць у Мінску

1 і 2 кастрычніка ў сталіцы праходзяць мерапрыемствы па падвядзенні вынікаў гарадскога праекта па падтрымцы маладзёжных ініцыятыў «Мінская змена — 2025».


Наша краіна заняла другое месца сярод партнёраў Калінінградскай вобласці

Наша краіна заняла другое месца сярод партнёраў Калінінградскай вобласці

Добрыя адносіны Беларусі і Калінінградскай вобласці адзначаны значнымі поспехамі двухбаковага ўзаемадзеяння. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка на 20-м пасяджэнні Беларуска-Расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве абласцей, міністэрстваў, органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі з Калінінградскай вобласцю Расіі.

Выйшаў трэйлер серыяла «Яно: Сардэчна запрашаем у Дэры» паводле рамана Стывена Кінга
245

Выйшаў трэйлер серыяла «Яно: Сардэчна запрашаем у Дэры» паводле рамана Стывена Кінга

Стрымінгавы сэрвіс HBO Max выпусціў афіцыйны трэйлер доўгачаканага прыквела «Яно: Сардэчна запрашаем у Дэры». Прэм’ера серыяла, які раскажа новыя гісторыі пра жудаснага клоўна Пенівайза, прызначаная на 26 кастрычніка. Пра гэта паведамляе SB.by.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю