Навiны
«Змалку марыла Варвара: Я пайду ў ветэрынары!..»
Што было, — было: у адным горадзе, каля дарогі (трэба разумець, праз недагляд камунальнікаў?) гадамі стаяла засохлае дрэва.
У Мінску праходзіць XІІІ міжнародны форум «Антыкантрафакт-2025»
Гэты прадстаўнічы форум (у беларускую сталіцу з’ехалася каля паўтысячы ўдзельнікаў) з’яўляецца ўнікальнай міжнароднай пляцоўкай для эфектыўнага процідзеяння незаконнаму абароту прамысловай прадукцыі і абароны правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, паведаміла БелТА.
Сенатар: Сіла дзяржавы — у беражлівых адносінах да таго, што дадзена прыродай і створана чалавекам
Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda.by па выніках рабочай паездкі Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка ў Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці падзяліўся член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Андрэй Крываносаў.
У Мазыры завяршаецца будаўніцтва новага моста праз Прыпяць
Работы па ўзвядзенні моста праз Прыпяць у Мазыры ўступілі ў завяршальную стадыю, паведамляе БелТА.
Як працуюць новаўвядзенні для карыстальнікаў СПМ
З 1 верасня ўступіла ў сілу новая рэдакцыя Правілаў дарожнага руху, якая мяняе падыходы да вызначэння статусу сродкаў персанальнай мабільнасці (СПМ). Пра галоўныя змены расказаў намеснік начальніка ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс ЛІВАНОВІЧ.
З 20 кастрычніка на маршруце «Мінск — Нарач» з’явіцца новы прыпынак
З 20 кастрычніка на міжгароднім маршруце № 618 «Мінск — Нарач» з’явіцца дадатковы прыпынак — «пав. Конікі». Ён будзе дзейнічаць у абодвух напрамках руху (адпраўленне з Мінска ў 08:00, ад АВ Нарач — у 13:30), паведамляе «Мінская Праўда».
Нобелеўскую прэмію па медыцыне атрымаюць вучоныя за адкрыццё новых магчымасцяў у лячэнні раку і аўтаімунных захворванняў
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця павінна быць зразумелая кожнаму жыхару
У пачатку кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім створана рабочая група па дапрацоўцы праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026–2030 гады. У яе склад уключаны дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, дзеючыя і былыя кіраўнікі органаў дзяржаўнай улады, арганізацый рэальнага сектара эканомікі, навуковых і грамадскіх арганізацый. Кіраўніком рабочай групы прызначаны старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка.
У Мінску дазволілі запуск ацяплення ў адміністрацыйных будынках