Навiны
У Год беларускай жанчыны звяздоўская чытацкая пошта папаўняецца асабліва цёплымі пісьмамі
Нядаўна ў нашым Грынкаўскім сектары клубнай і бібліятэчнай работы праходзіў Дзень калектыўнага адпачынку. Сярод гасцей-самадзейных артыстаў, якія падарылі ўсім святочны настрой, была і народны майстар Свіслацкага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Ірына Фунт. Сустрэча з ёй была прымеркавана да Года беларускай жанчыны. Госця падрыхтавала выстаўку сваіх саламяных прац «Золата саломы» і правяла майстар-клас па вырабе анёлка — сімвала любові, надзеі і цеплыні.
«Кніга скаргаў» з сацыяльных сетак дапамагае сачыць за якасцю ў сферы гандлю. Праўда, інфармацыя ў ёй не заўжды адпавядае рэчаіснасці
Паляванне на няякасную і пратэрмінаваную прадукцыю — адна з папулярных тэм у блогераў. Такія відэа набіраюць прагляды, а шматлікія каментарыі часам ператвараюцца ў своеасаблівую кнігу скаргаў, дзе людзі спяшаюцца падзяліцца праблемамі, з якімі сутыкнуліся персанальна. Сярод скаргаў, якія праскокваюць у ТікТок, нараканні як на якасць прадуктаў, так і на адсутнасць маркіроўкі, на тое, што тавар у вакуумнай упакоўцы важыць менш, чым на ёй заяўлена.
У МАРГ расказалі пра нюансы Закона «Аб абароне праў спажыўцоў»
Што рабіць, калі ў набытым вамі тавары праявіўся недахоп? А як паводзіць сябе яго прадаўцу? Начальнік упраўлення абароны праў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык разабрала тыповыя парушэнні і дала дакладныя рэкамендацыі абодвум бакам гандлёвага працэсу.
У 2025 годзе экспарт беларускіх прадуктаў харчавання і сельгассыравіны дасягнуў рэкордных 10 мільярдаў долараў
Як паведаміла Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, наша краіна ўпершыню выйшла на такі высокі паказчык, умацаваўшы статус надзейнага і прадказальнага пастаўшчыка на сусветным рынку, паведамілі ў эфіры «Першага інфармацыйнага».
На карысць дзяцей. Судовыя выканаўцы Гомельскай вобласці павялічылі працэнт спагнання аліментаў
Судовыя выканаўцы Гомельскай вобласці ў 2025 годзе спагналі па аліментах 47,4 млн бел. рублёў. Такія даныя прывёў на брыфінгу намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама — начальнік упраўлення прымусовага выканання Дзмітрый Кухараў, перадае БелТА.
У Магілёве раздалі пуцёўкі на конкурс маладых выканаўцаў у Маладзечне
Магілёўскую вобласць на фінальным этапе ХХV Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў Маладзечне прадставяць саліст народнага ансамбля эстраднай песні «Арыён» Ілья Кубракоў, салістка ўзорнага вакальнага эстраднага ансамбля «Планета» Аляксандра Лепяцёнак і прадстаўніца Магілёўскага абласнога тэатра лялек Надзея Дзегцярова. Яны сталі пераможцамі другога адборачнага этапу конкурсу, які прайшоў сёння ў Магілёве.
Больш за 930 беспрацоўных у Беларусі сталі прадпрымальнікамі з дзяржаўнай падтрымкай у 2025 годзе
Дзяржаўная праграма падтрымкі самазанятасці паказала ўпэўнены рост у мінулым годзе, расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі плануюць запусціць электробусы паміж гарадамі. На якіх маршрутах?
У Беларусі разглядаецца магчымасць арганізацыі прыгарадных і міжгародніх перавозак пасажыраў электробусами. Пра гэта расказаў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэй Гладкі, перадае БелТА.
Бабруйчане адзначаюць юбілеі беларускіх класікаў
У Бабруйскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. Горкага прайшла імпрэза «Гучы, беларускае слова».