Навiны
У Пастаўскім раёне адкрыўся новы корпус бальніцы і рэалізуецца выгадны інвестпраект на малочным заводзе
Адзін з самых важных раздзелаў у Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступную пяцігодку — «Моцныя рэгіёны». Праграма будзе разгледжана і прынята на другім пасяджэнні сёмага УНС, да якога засталося некалькі дзён. Уведзены зусім нядаўна ў строй новы корпус Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы — пацвярджэнне таго, што развіццё рэгіёнаў застаецца дзяржаўным прыярытэтам.
Блогер з Гродна, які траціў на сябе сабраныя для хворага хлопчыка грошы, узяты пад варту
У Гродна заключаны пад варту непаўналетні блогер, які траціў на «прыгожае жыццё» грошы, сабраныя для хворага хлопчыка Вані Стэцэнкі, паведамілі БелТА ва УСК па Гродзенскай вобласці.
Лідскі раён атрымаў самы вялікі ўраджай за сваю гісторыю
Сёлета Лідскі раён паказаў адзін з найлепшых эканамічных вынікаў у аграрнай сферы і заняў годнае месца сярод раёнаў Гродзеншчыны. Як у гэты няпросты час удаецца трымаць у тонусе сельскую гаспадарку і за кошт чаго папрыгажэла Ліда ў Год добраўпарадкавання, карэспандэнту «Звязды» расказаў старшыня Лідскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр ВЯРСОЦКІ.
Дэлегатамі УНС ад Федэрацыі прафсаюзаў выбраныя Дзмітрый Крутой і Раман Галоўчанка
XI пазачарговы з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прайшоў ў Мінску. Удзел у ім узялі каля 500 чалавек — прафсаюзныя лідары і актыў, сацыяльныя партнёры — прадстаўнікі ўрада і наймальнікі, а таксама замежныя госці з дзесяці краін. Галоўная тэма сустрэчы такога шырокага прадстаўніцтва — абмеркаванне праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку.
Мінскі заапарк запускае галасаванне за сімвал 2026 года
Сталічны заапарк аб’яўляе галасаванне па выбары сімвала 2026 года! Паводле ўсходняга календара, наступны год будзе годам Чырвонага вогненнага каня, які сімвалізуе энергію, адвагу і працавітасць. Пра гэта расказала «Мінская праўда».
Экспарт прадукцыі аграрнага сектара ў Сербію з пачатку года павялічыўся на траціну
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання ў фармаце відэаканферэнцыі прайшло шостае пасяджэнне беларуска-сербскай рабочай групы па супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Беларускія каманды згуляюць у суперфінале АКЛ па баскетболе 3×3
У Калузе стартуе суперфінал адзінай кантынентальнай лігі па баскетболе 3×3, у якім прымуць удзел тры беларускія каманды, паведамляе БелТА.
Якія сельгасработы працягваюцца ў Беларусі, расказалі ў Мінсельгасхарчы
Якія сельскагаспадарчыя работы працягваюцца ў Беларусі, расказалі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.