Навiны
Няпростая задача ўраду: як стымуляваць нараджальнасць і захаваць прынцып справядлівасці
Праблема павышэння нараджальнасці для Беларусі — не проста статыстыка, а пытанне стратэгічнага выжывання нацыі. На фоне агульнаеўрапейскага трэнду да старэння насельніцтва і падзення нараджальнасці беларуская дзяржава пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі рэалізуе адну з самых сістэмных і сацыяльна арыентаваных палітык падтрымкі сем’яў з дзецьмі на постсавецкай прасторы. Аднак, нягледзячы на беспрэцэдэнтныя захады, дэмаграфічная сітуацыя застаецца напружанай, што патрабуе пастаяннага ўдасканалення падыходаў.
Іванец абазначыў прыярытэты ў адукацыі на новы навучальны год
Засяленне, побыт і адаптацыя: у ВНУ Беларусі расказалі пра падрыхтоўку інтэрнатаў да новага навучальнага года
Правялі адзін дзень з ваеннымі лётчыкамі
У трэцюю нядзелю жніўня ў Беларусі адзначаюць Дзень Ваенна-паветраных сіл. Свята тых, для каго неба стала прафесіяй. Карэспандэнты «Звязды» адправіліся на 50-ю змешаную ордэна Чырвонай Зоркі авіяцыйную базу ў Мачулішчах, каб пагутарыць з тымі, хто штодня падымае ў неба баявыя машыны.
Што новага ўбачаць вучні ў падручніках і дапаможніках
Як бы імкліва ні развіваліся лічбавыя тэхналогіі, аднак кніга, падручнік, дапаможнік — гэтыя крыніцы інфармацыі, як цяпер прынята казаць, на папяровым носьбіце, былі і застаюцца галоўнымі памочнікамі ў вучобе. Таму сістэма адукацыі ў цэлым і ўстановы, якія займаюцца навукова-метадычным забеспячэннем агульнай сярэдняй адукацыі, старанна сочаць за тым, каб вучэбныя праграмы былі актуальнымі і своечасова абнаўляліся. Мы вырашылі пагартаць свежанькія падручнікі і дапаможнікі разам з начальнікам метадычнага цэнтра ДУА «Акадэмія адукацыі» Людмілай РАМАНОЎСКАЙ.
Работнікі адукацыйнай сферы з усіх рэгіёнаў краіны абмеркавалі важныя аспекты працы ў новым навучальным годзе
400 кіраўнікоў устаноў адукацыі і спецыялістаў органаў кіравання ёю абмяркоўвалі асноўныя кірункі дзейнасці ў сістэме дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, дадатковай і прафесійнай адукацыі. Галоўнай мэтай вялікага дыялогу педагогаў было абмеркаванне з калегамі кропкавых момантаў, якія перад першым верасня патрабуюць асаблівай увагі.
Хутка, камфортна, кампетэнтна: паглядзелі, як працуе служба «Адно акно» ў новым фармаце
Задача пазбавіць грамадзян ад бясконцага хаджэння па кабінетах для атрымання даведак была пастаўленая яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў. Механізмам дэбюракратызацыі стала стварэнне службаў «Адно акно», супрацоўнікі якіх усю работу па ўзаемадзеянні з ведамствамі і зборы інфармацыі бяруць на сябе. Сёння гэта зладжаная сетка працуе па ўсёй краіне — у кожным раёне Мінска, абласных і раённых цэнтрах, што забяспечвае даступнасць у выкананні адміністрацыйных працэдур.
Як зменіцца дапрызыўная падрыхтоўка ў дзесяцікласнікаў, расказаў намеснік міністра адукацыі
Вывучэнне беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА) і тактычная медыцына ўвойдуць у абноўленую праграму па прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў беларускіх дзесяцікласнікаў у новым навучальным годзе. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай, перадае БелТА.
МЗС Беларусі акажа садзейнічанне ў вяртанні пацярпелых грамадзян з Грузіі
МЗС Беларусі акажа садзейнічанне ў вяртанні пацярпелых беларускіх грамадзян з Грузіі. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў, перадае БелТА.