Навiны
Конкурс на найлепшую маладзёжную работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці аб'явіў НЦІУ
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці аб’явіў конкурс сярод моладзі на найлепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў 2025/26 навучальным годзе. Аб гэтым паведамілі БелТА ў патэнтным ведамстве.
Найлепшы дзіцячы харавы калектыў рэгіёна выберуць у Магілёве
Найлепшы дзіцячы харавы калектыў выберуць у Магілёве 18 лютага падчас абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу харавой творчасці «Спяваем разам». Пра гэта БелТА расказалі ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці.
Пераможца конкурсу маладых дызайнераў — аб модных прыхільнасцях беларусаў
Будучыня любой галіны эканомікі ў руках моладзі, гэта агульнавядома. Шмат у чым развіццё той ці іншай сферы дзейнасці залежыць ад маладых спецыялістаў, якія ў ёй працуюць. І, мабыць, у яшчэ большай ступені — ад спецыялістаў будучых, цяперашніх студэнтаў, што заўтра прыйдуць у гэту сферу. Залежыць ад іх ведаў, крэатыўнасці, мар і жадання працаваць. З пераможцай конкурсу-фестывалю маладых дызайнераў «Сузор’е» Дар’яй Харчанка размаўляем аб беларускай модзе: яе сённяшнім дні і будучыні.
Пачаўся прыём заявак на рэспубліканскі конкурс для юных журналістаў «Старт»
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт аб'явіў аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу для юных журналістаў «Старт». Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій і каледжаў, члены аб’яднанняў юных журналістаў ва ўзросце да 18 гадоў, паведамілі sb.by у прэс-службе ўстановы адукацыі.
Найлепшую бабулю краіны ўпершыню выберуць у Беларусі
Найлепшую бабулю краіны выберуць сёлета ў Беларусі. Такі конкурс на рэспубліканскім узроўні пройдзе ўпершыню. Пра гэта журналістам расказала старшыня Беларускага саюза жанчын (БСЖ) Вольга Шпілеўская, паведаміла БелТА.
Заяўкі на нацыянальную літаратурную прэмію прымаюцца да 1 красавіка
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь запрашае пісьменнікаў — аўтараў літаратурных твораў, якія былі выдадзены ў 2025 годзе, прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Нацыянальная літаратурная прэмія». Пра гэта БелТА паведамілі ў ведамстве.
У Беларусі стартаваў прыём заявак на ХVI Нацыянальны тэлевізійны конкурс «Тэлевяршыня»
Мінкультуры аб'явіла конкурс рэжысёрскіх канцэпцый гала-канцэртаў фестывалю «Маладзечна-2026»
У Беларусі аб’яўлены конкурс рэжысёрскіх канцэпцый гала-канцэртаў адкрыцця і закрыцця XХV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна». Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве культуры.
У Магілёве раздалі пуцёўкі на конкурс маладых выканаўцаў у Маладзечне
Магілёўскую вобласць на фінальным этапе ХХV Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў Маладзечне прадставяць саліст народнага ансамбля эстраднай песні «Арыён» Ілья Кубракоў, салістка ўзорнага вакальнага эстраднага ансамбля «Планета» Аляксандра Лепяцёнак і прадстаўніца Магілёўскага абласнога тэатра лялек Надзея Дзегцярова. Яны сталі пераможцамі другога адборачнага этапу конкурсу, які прайшоў сёння ў Магілёве.
У Гомельскай вобласці вызначылі пераможцаў конкурсу грамадзянскіх ініцыятыў
Адзін з іх — праект «Купалле ў Парычах».