Навiны
У Магілёве арганізаваны «мазгавы штурм» для ўдзельнікаў «Вялікай маладзёжнай гульні»
Абласны этап рэспубліканскай гульні праходзіць на базе Магілёўскага электратэхнічнага каледжа. Мерапрыемства сабрала больш за 120 прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў — пераможцаў і прызёраў раённых адборачных этапаў.
Супрацоўніца абменніка выкрала больш за 500 тысяч рублёў дзеля гульні ў анлайн-казіно
Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа аб прысваенні буйной сумы грошай спецыялістам цэнтра банкаўскіх паслуг. Па папярэдніх даных следства, мясцовая жыхарка, выкарыстоўваючы службовы доступ, рэгулярна выкрадала наяўнасць, прызначаную для правядзення валютна-абменных аперацый.
Беларускія творы друкуюцца ў Туркменістане
Добрыя весткі прыйшлі ад сяброў беларускай літаратуры з Туркменістана. Празаік і перакладчыца Багуль Анабаева працуе над пераўвасабленнем апавяданняў і вершаў Таццяны Дземідовіч з Брэста, Галіны Загурскай з Полацка, Жанны Міус з Магілёва на туркменскую мову.
У Магілёўскай вобласці за выхадныя выявілі амаль 650 парушэнняў ПДР
У Магілёўскай вобласці за выхадныя выявілі амаль 650 парушэнняў ПДР. Пра гэта БелТА паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У Магілёўскім каледжы сферы абслугоўвання на прадаўца, швачку і тынкоўшчыка могуць вывучыцца і старшакласнікі
У Магілёве ўзнагародзілі пераможцаў абласнога конкурсу творчасці інвалідаў
У традыцыйным конкурсе «Духоўныя вытокі Радзімы маёй», які арганізавалі Магілёўская епархія і камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, прынялі ўдзел 63 чалавекі. Усе яны падапечныя сацыяльных пансіянатаў і тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Тэмай іх натхнення стала любоў да роднага краю. Пераможцы былі адзначаны ў намінацыях «Апавяданне. Верш», «Фатаграфія», «Малюнак».
У Магілёве абмяняліся эксклюзіўнымі навагоднімі пээфкамі
Як данесці да блізкага чалавека свае думкі і пачуцці, ды так, каб гэта было ярка, зразумела, але без слоў? І наогул, ці магчыма такое? Выхад ёсць — PF-паштоўка. Гэта не проста фота з загадкавымі літарамі, якія абазначаюць першыя літары французскага «pour felіcіter» — каб павіншаваць. Кадр павінен быць красамоўным, загадкавым, інтрыгоўным, смешным, дзёрзкім, задзірлівым — якім заўгодна, але змястоўным. Тыя, хто аднойчы паспрабаваў уключыцца ў гэты цікавы працэс, ужо не могуць спыніцца. Думаюць, эксперыментуюць, шукаюць незвычайныя ракурсы, каб на Новы год зноў здзівіць сяброў чымсьці нестандартным і арыгінальным. Напэўна, таму сёлета ў памяшканні народнага клуба «Вясёлка» ў Магілёве было асабліва шматлюдна, гучна і весела.
VI Калядны епархіяльны фестываль нядзельных школ пройдзе ў Магілёве
VI Калядны епархіяльны фестываль мастацкай творчасці калектываў нядзельных школ «Узносьце славу Госпаду!» пройдзе 25 студзеня ў Магілёве. Аб гэтым БелТА паведамілі ў аблвыканкаме.
Магілёўскі драмтэатр прапануе «выбуховы» спектакль «Трыбунал»
Прэм’ера адбудзецца ў апошнія дні гэтага месяца — 30 і 31 студзеня. Стваральнікі пастаноўкі абяцаюць, што сумна не будзе. П’еса вядомага класіка беларускай драматургіі Андрэя Макаёнка пастаўлена ў жанры «Народны лубок».