Навiны
Больш як 20 тыс. абітурыентаў падалі дакументы ў ВНУ за першыя два дні прыёму
У ВНУ Беларусі за першыя два дні асноўнага прыёму дакументы падалі больш як 20 тыс. абітурыентаў. Аб гэтым журналістам паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, расказала БелТА.
Якімі даследаваннямі займаюцца ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, і дзе яго студэнты адточваюць практычныя навыкі
У гэтыя дні ў абітурыентаў — «гарачая» пара: поўным ходам ідзе ўступная кампанія. Згадзіцеся, не так ужо і проста ўчарашняму школьніку зрабіць правільны ўсвядомлены выбар. Можа, камусьці дапаможа візіт карэспандэнта «Звязды» ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Акрамя стандартных лекцыйных і практычных заняткаў, будучыя ветэрынары, аграномы і тэхнолагі могуць працаваць у лабараторыях і на доследным полі. Таксама пры ВНУ адкрыта ветэрынарная клініка. Больш падрабязна пра гэта расказаў рэктар ГДАУ Валянцін ПЯШКО.
Зусім скора абітурыенты панясуць дакументы ў ВНУ Беларусі
Асноўны прыём дакументаў працягнецца ўсяго 6 дзён — з 12 да 17 ліпеня ўключна.
ВНУ Беларусі пачалі залічэнне на першы курс абітурыентаў-мэтавікоў
Чаму не варта арыентавацца на прахадныя балы і конкурсы мінулых гадоў, растлумачылі ў БДУ
Адказны сакратар прыёмнай камісіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ганна Каралёва расказала, чаму не варта арыентавацца на прахадныя балы і конкурсы мінулых гадоў, паведамляе БелТА.
Набрала 395 балаў! Як пасля дэбюту ў прыкладной навуцы выпускніца ліцэя гатова штурмаваць digital-індустрыю
Маргарыта Максімовіч па выніках выпускных экзаменаў набрала 295 балаў: па 100 балаў — матэматыка і руская мова, 95 — англійская. І ў атэстаце ў нашай гераіні па ўсіх прадметах адны дзясяткі. Сумы балаў цалкам дастаткова, каб паступіць у вядучую ВНУ краіны, паведамляе БелТА.
У Беларусі запрацавала паслуга «Электронная чарга» для падачы дакументаў у прыёмныя камісіі ВНУ
Сучасна, зручна і камфортна
Пачала работу электронная чарга для падачы дакументаў у ВНУ
6 ліпеня пачала работу электронная чарга для падачы дакументаў у прыёмныя камісіі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Аб гэтым журналістам паведаміла кансультант упраўлення вышэйшай адукацыі галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Наталля Жытнікава, паведаміла БелТА.
ВНУ Беларусі завяршаюць прыём дакументаў у абітурыентаў-мэтавікоў
Установы вышэйшай адукацыі Беларусі завяршаюць прыём дакументаў у абітурыентаў-мэтавікоў, паведамляе БелТА.
Рэзервовы дзень: больш за 120 чалавек здадуць ЦЭ па дзяржмовах
Больш за 120 чалавек здадуць цэнтралізаваны экзамен па дзяржаўных мовах у рэзервовы дзень. Аб гэтым БелТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў.