...дазволілі мінскаму «Дынама» атрымаць хатнюю перамогу над ханты-мансійскай «Югрой».
Сталічная каманда даволі ўпэўнена правяла матч і, па вялікім рахунку, не дазваляла апаненту наблізіцца да сябе ў закінутых шайбах.
Толькі напрыканцы сустрэчы мінчане крыху паказыталі нервы балельшчыкам, калі Велі-Маці Савінайнен зрабіў лік на табло 5:3. Але «зубры» датрывалі да фінальнай сірэны і запісалі на свой рахунак трэцюю перамогу ў сёлетнім розыгрышы КХЛ. Шайбы за «Дынама» закідвалі Аляксей Калюжны, Лукаш Крайчэк, Томаш Суровы і Джэф Плат, які двойчы перайграў галкіпера «Югры». «Упершыню ў гэтым сезоне мы закінулі больш чым 2 шайбы, — каментуе вынік сустрэчы Аляксандр АНДРЫЕЎСКІ, галоўны трэнер «Дынама». — Адзначыліся пяць разоў і былі абавязаны давесці матч да перамогі. Калі лік стаў 5:1, у саперніка з'явіліся зручныя моманты. Два яны рэалізавалі».
Сёння дынамаўцы на «Мінск-Арэне» прымуць омскі «Авангард». Пачатак гульні ў 19:00.
Тарас ШЧЫРЫ.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?