Вы тут

Каб фінансы не спявалі рамансаў...


Для стар­шы­няў сель­скіх Са­ве­таў ёсць пры­ем­ная на­ві­на! З 4 лю­та­га па­шы­ры­лі­ся маг­чы­мас­ці вы­ка­ры­стан­ня срод­каў, атры­ма­ных ад про­да­жу зям­лі на аў­кцы­ё­не. Пра гэ­та і не толь­кі раз­маў­ля­ем з на­чаль­ні­кам упраў­лен­ня мяс­цо­вых бюд­жэ­таў га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня бюд­жэт­най па­лі­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў Тац­ця­най АСТ­РЭЙ­КА.

19-20

— Тац­ця­на Ана­толь­еў­на, ве­даю, што стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў вель­мі ча­ка­лі пры­няц­ця Ука­за  №59. Якія па­тра­ба­ван­ні ён прад'­яў­ляе да гас­па­да­роў на мес­цах?

— Яшчэ зу­сім ня­даў­на стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў бы­лі аб­ме­жа­ва­ны ў маг­чы­мас­цях апе­ра­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ваць срод­кі, атры­ма­ныя ад пра­вя­дзен­ня аў­кцы­ё­наў, а так­са­ма за за­клю­чэн­не да­га­во­раў арэн­ды зя­мель­ных участ­каў і за зя­мель­ныя ўчаст­кі, якія прад­стаў­ля­лі­ся ва ўлас­ную ма­ё­масць без пра­вя­дзен­ня аў­кцы­ё­наў. Па сут­нас­ці, асноў­ны аб'­ём гэ­тых срод­каў яны маг­лі або на­кі­ра­ваць у бюд­жэ­ты вы­шэй­ша­га ўзроў­ню (для вы­ка­ры­стан­ня на мэ­ты, уста­ноў­ле­ныя Ука­зам №667), або на­за­па­шваць на ра­хун­ках сва­іх бюд­жэ­таў. Стар­шы­ні сель­скіх Са­ве­таў бы­лі не зу­сім за­да­во­ле­ны гэ­тым. І іх мож­на зра­зу­мець. Ка­лі ты ста­ра­еш­ся, пра­во­дзіш аў­кцы­ён, а пас­ля не мо­жаш апе­ра­тыў­на вы­ка­рыс­таць за­роб­ле­ныя гро­шы на вы­ра­шэн­не за­дач па раз­віц­ці сва­іх тэ­ры­то­рый, то, па­га­дзі­це­ся, мэ­та­згод­насць іні­цы­я­ты­вы зні­жа­ец­ца. Як той ка­заў, ба­чыць во­ка, ды ві­сіць вы­со­ка... Та­му, каб кі­раў­ні­кі сель­са­ве­таў у боль­шай сту­пе­ні ад­чу­лі ся­бе гас­па­да­ра­мі на мес­цах, Ука­зам № 59 бы­лі ўне­се­ны змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ва Указ № 667 «Аб ада­бран­ні і пра­да­стаў­лен­ні зя­мель­ных участ­каў». Ця­пер срод­кі, якія атрым­лі­ва­юць пяр­віч­ныя бюд­жэ­ты ад аў­кцы­ё­наў, пла­та за зя­мель­ныя ўчаст­кі мо­гуць на­кі­роў­вац­ца ў тым лі­ку і на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рый. Пры гэ­тым пры­яры­тэт­ным кі­рун­кам усё ж та­кі з'яў­ля­ец­ца ства­рэн­не аб'­ек­таў інф­ра­струк­ту­ры. Не вар­та агу­лам страч­ваць гэ­тыя гро­шы на бя­гу­чае доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не. Трэ­ба імк­нуц­ца ўкла­даць да­дат­ко­выя срод­кі ў ства­рэн­не ка­пі­таль­ных аб'­ек­таў, якія б доў­гі час пры­но­сі­лі ка­рысць мяс­цо­ва­му на­сель­ніц­тву.

— Гэ­та адзі­ная ме­ра ўма­ца­ван­ня бюд­жэ­таў пяр­віч­на­га ўзроў­ню?

— Не. Як­раз ця­пер ідзе пра­ца над уня­сен­нем змя­нен­няў у за­кон аб мяс­цо­вым кі­ра­ван­ні і са­ма­кі­ра­ван­ні, а так­са­ма ў Бюд­жэт­ны ко­дэкс. Пла­ну­ец­ца ­да­ць пра­ва Са­ве­там дэ­пу­та­таў пяр­віч­на­га ўзроў­ню вы­дат­коў­ваць срод­кі на фі­нан­са­ван­не бу­даў­ні­чай дзей­нас­ці на мес­цах. Гэ­тае но­ва­ўвя­дзен­не па­спры­яе ства­рэн­ню доў­га­тэр­мі­но­вых каш­тоў­нас­цяў за кошт пяр­віч­ных бюд­жэ­таў і па­слу­жыць ума­ца­ван­ню са­ма­стой­нас­ці кож­на­га з гэ­тых бюд­жэ­таў.

Ха­чу на­га­даць, што рэшт­кі срод­каў бюд­жэ­ту, якія ўтва­ры­лі­ся на ка­нец спра­ва­здач­на­га фі­нан­са­ва­га го­да, за­ста­юц­ца ў рас­па­ра­джэн­ні ад­па­вед­на­га мяс­цо­ва­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў і іх ада­бран­не з бюд­жэ­ту не да­пус­ка­ец­ца. Вы­ка­ры­стан­не рэшт­каў срод­каў бюд­жэ­ту, якія ўтва­ры­лі­ся на па­ча­так гэ­та­га фі­нан­са­ва­га го­да, ажыц­цяў­ля­ец­ца ра­шэн­нем мяс­цо­ва­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў. На пра­ця­гу фі­нан­са­ва­га го­да гэ­тыя рэшт­кі мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца, у тым лі­ку вы­кан­ка­ма­мі пяр­віч­на­га ўзроў­ню, для па­крыц­ця ча­со­вых ка­са­вых раз­ры­ваў, якія ўзні­ка­юць пры вы­ка­нан­ні мяс­цо­вых бюд­жэ­таў, з іх ад­наў­лен­нем да за­кан­чэн­ня фі­нан­са­ва­га го­да.

— Якія но­ва­ўвя­дзен­ні сё­ле­та за­кра­нуць мяс­цо­выя бюд­жэ­ты ўво­гу­ле?

— У мяс­цо­вых бюд­жэ­тах з'я­ві­лі­ся но­выя да­ход­ныя кры­ні­цы. У пры­ват­нас­ці, уво­дзіц­ца адзі­ны па­да­так на да­ход, атры­ма­ны ад ажыц­цяў­лен­ня дзей­нас­ці па ака­зан­ні па­слуг па тэх­ніч­ным аб­слу­гоў­ван­ні і ра­мон­це аў­та­мо­та­транс­парт­ных срод­каў і іх кам­па­не­нтаў. Ён у поў­ным аб'­ёме за­ліч­ва­ец­ца ў бюд­жэ­ты ба­за­ва­га ўзроў­ню.

Ся­род но­вых не­пад­атко­вых кры­ніц да­хо­даў — дзяр­жаў­ная пош­лі­на за вы­да­чу да­зво­лу на до­пуск транс­парт­на­га срод­ку да ўдзе­лу ў да­рож­ным ру­ху. Пош­лі­на бу­дзе спа­га­няц­ца на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі і раз­мяр­коў­вац­ца па­роў­ну па­між рэс­пуб­лі­кан­скім і мяс­цо­вым бюд­жэ­та­мі. Гэ­тыя срод­кі пой­дуць на па­ляп­шэн­не якас­ці да­рог і ву­ліц на­шай кра­і­ны. Па­пя­рэд­не, па­вод­ле пад­лі­каў Мі­ніс­тэр­ства фі­нан­саў, мяс­цо­выя бюд­жэ­ты атры­ма­юць у вы­гля­дзе вы­шэй­на­зва­най дзяр­жаў­най пош­лі­ны да­дат­ко­ва ка­ля 800 млрд руб­лёў.

Акра­мя та­го, з мяс­цо­вых бюд­жэ­таў вы­ве­дзе­на та­кая ры­зы­коў­ная кры­ні­ца да­хо­даў, як па­да­так на пры­бы­так рэс­пуб­лі­кан­скіх ар­га­ні­за­цый. Ця­пер ён у поў­ным аб'­ёме за­ліч­ва­ец­ца ў рэс­пуб­лі­кан­скі бюд­жэт. Гэ­та зроб­ле­на для та­го, каб мяс­цо­выя бюд­жэ­ты не за­ле­жа­лі ад вы­ні­каў дзей­нас­ці рэс­пуб­лі­кан­скіх ар­га­ні­за­цый. Каб, на­прык­лад, пра­ду­хі­ліць ле­таш­нюю скла­да­ную сі­ту­а­цыю, ка­лі бюд­жэт Мін­скай воб­лас­ці не­да­атры­маў гро­шай з-за па­гар­шэн­ня па­каз­чы­каў фі­нан­са­ва-гас­па­дар­чай дзей­нас­ці асноў­на­га па­дат­ка­пла­цель­шчы­ка ААТ «Бе­ла­русь­ка­лій» і быў вы­му­ша­ны іс­тот­на ска­ра­ціць пер­ша­па­чат­ко­ва за­пла­на­ва­ныя рас­хо­ды.

Пры гэ­тым нар­ма­тыў ад­лі­чэн­ня ў мяс­цо­выя бюд­жэ­ты ад та­кой знач­най да­ход­най кры­ні­цы, як па­да­так на да­баў­ле­ную вар­тасць, па­вя­лі­ча­ны з 30% да 31%. Ён раз­мяр­коў­ва­ец­ца па­між аб­лас­ця­мі і го­ра­дам Мінск­ам праз­рыс­та — пра­пар­цы­я­наль­на коль­кас­ці жы­ха­роў.

— Якім чы­нам па­ра­і­це кі­раў­ні­кам на мес­цах па­паў­няць свае бюд­жэ­ты? Якія да­ход­ныя кры­ні­цы, на ваш по­гляд, вар­та бы­ло б раз­ві­ваць больш ак­тыў­на?

— Шлях адзі­ны: са­дзей­ні­чаць ства­рэн­ню спры­яль­на­га ін­вес­ты­цый­на­га клі­ма­ту ў сва­ім рэ­гі­ё­не, ства­раць эфек­тыў­ныя прад­пры­ем­ствы і, без­умоў­на, па­ляп­шаць дзей­насць тых ар­га­ні­за­цый, якія ўжо функ­цы­я­ну­юць. Гэ­та вы­гад­на, бо па­да­так на пры­бы­так ка­му­наль­ных і не­дзяр­жаў­ных прад­пры­ем­стваў цал­кам за­ста­ец­ца ў мяс­цо­вых бюд­жэ­тах. Тое ж са­мае ты­чыц­ца і па­да­ход­на­га па­да­тку з фі­зіч­ных асоб. Да сло­ва, па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да па­да­ход­ны па­да­так — іс­тот­ная кры­ні­ца мяс­цо­вых бюд­жэ­таў. Тут на­ват на­зі­ра­ец­ца пе­ра­вы­ка­нан­не ад­нос­на пер­ша­па­чат­ко­ва за­цвер­джа­ных па­каз­чы­каў у су­вя­зі з рос­там за­ра­бот­най пла­ты.

Аса­біс­та я вы­сту­паю за ства­рэн­не ка­му­наль­ных уні­тар­ных прад­пры­ем­стваў (КУ­Паў). У якас­ці ўзо­ру доб­ра­га гас­па­да­ран­ня на пяр­віч­ным уз­роў­ні мож­на на­зваць Опыль­скі сель­са­вет, што ў Іва­наў­скім ра­ё­не. Прад­пры­ем­ства там пра­цуе эфек­тыў­на. У якас­ці до­ка­зу пры­вя­ду ліч­бы: толь­кі ле­тась бюд­жэт сель­са­ве­та атры­маў больш за 60 млн руб­лёў у вы­гля­дзе част­кі пры­быт­ку ад дзей­нас­ці гэ­та­га ўні­тар­на­га прад­пры­ем­ства. Больш за тое, КУП не толь­кі на­во­дзіць па­ра­дак на сва­ёй тэ­ры­то­рыі, але і вы­кон­вае за­ка­зы ін­шых сель­са­ве­таў...

Толь­кі па­ду­май­це, як мож­на бы­ло б аб­лег­чыць на­груз­ку на бюд­жэ­ты пяр­віч­на­га ўзроў­ню, ка­лі б у боль­шас­ці сель­са­ве­таў быў бы та­кі пры­быт­ко­вы КУП! Цу­доў­ныя вы­ні­кі ра­бо­ты і, у пер­шую чар­гу, гэ­та мож­на ска­заць у ад­рас лю­дзей, якія за ўсім гэ­тым ста­яць.

— На­коль­кі ак­тыў­на жы­ха­ры сель­са­ве­таў удзель­ні­ча­юць сва­ім руб­лём у доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні ма­лой ра­дзі­мы?

— У цэ­лым па кра­і­не ў мяс­цо­выя бюд­жэ­ты ў якас­ці срод­каў са­ма­аб­кла­дан­ня за мі­ну­лы год па­сту­пі­ла 3,4 млрд руб­лёў. Гіс­та­рыч­на скла­ла­ся так, што най­больш ак­тыў­ныя ў гэ­тым сэн­се лю­дзі жы­вуць на Го­мель­шчы­не. На­прык­лад, у Халь­чан­скім сель­са­ве­це Вет­каў­ска­га ра­ё­на ле­тась са­бра­лі больш як 80 млн руб­лёў, у Па­ба­лоў­скім сель­са­ве­це Ра­га­чоў­ска­га ра­ё­на — больш за 70 млн руб­лёў. Лю­дзі ра­зу­ме­юць, што бюд­жэт не гу­ма­вы, на ўсё ў адзін мо­мант гро­шай не хо­піць, та­му ўно­сяць па­сіль­ны ўклад у на­вя­дзен­не па­рад­ку ў на­се­ле­ных пунк­тах.

— Тац­ця­на Ана­толь­еў­на, рас­ка­жы­це пад­ра­бяз­ней, якія сфе­ры па­тра­бу­юць най­боль­шых гра­шо­вых улі­ван­няў?

— Асноў­ныя на­прам­кі рас­хо­даў у бюд­жэ­тах рэ­гі­ё­наў — гэ­та за­бес­пя­чэн­не функ­цы­я­на­ван­ня ўста­ноў аду­ка­цыі, ахо­вы зда­роўя, суб­сі­дзі­ра­ван­не дзей­нас­ці мяс­цо­вай ЖКГ. Ме­на­ві­та гэ­тыя рас­хо­ды на­пра­мую звя­за­ны з рэа­лі­за­цы­яй мер са­цы­яль­най аба­ро­не­нас­ці на­шых гра­ма­дзян.

Каб на­кі­ра­ваць рас­хо­ды мяс­цо­вых бюд­жэ­таў у пра­віль­нае рэ­чы­шча, у Бюд­жэт­ны ко­дэкс і ў за­кон аб бюд­жэ­це бы­лі ўне­се­ны но­выя нор­мы. У пер­шую чар­гу мяс­цо­вы бюд­жэт па­ві­нен за­бяс­печ­ваць га­ран­та­ва­ны па­кет са­цы­яль­ных па­слуг на­сель­ніц­тву. Вя­до­ма, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не і ка­пі­таль­ныя рас­хо­ды — на­быц­цё аб­ста­ля­ван­ня, ка­пі­таль­ны ра­монт, ка­пі­таль­нае бу­даў­ніц­тва — гэ­та вель­мі важ­на. Але ў пер­шую чар­гу мы па­він­ны тур­ба­вац­ца пра тое, каб у на­шых па­лі­клі­ні­ках і баль­ні­цах бы­лі ў на­яў­нас­ці па­трэб­ныя ме­ды­ка­мен­ты, каб бы­ло за­бяс­пе­ча­на хар­ча­ван­не дзя­цей у на­ву­чаль­ных уста­но­вах, каб свое­ча­со­ва і ў поў­ным аб'­ёме пла­ці­лі зар­пла­ту ра­бот­ні­кам бюд­жэт­най сфе­ры, каб суб­сі­дзі­ра­ва­лі­ся ка­му­наль­ная гас­па­дар­ка і транс­парт, свое­ча­со­ва вы­кон­ва­лі­ся аба­вяз­кі па за­па­зы­чан­нях.

Больш за тое, акра­мя нар­ма­ты­ву за­бяс­пе­ча­нас­ці па рас­хо­дах у га­лі­не ахо­вы зда­роўя, з гэ­та­га го­да ўве­дзе­ны нар­ма­тыў бюд­жэт­най за­бяс­пе­ча­нас­ці рас­хо­даў на аду­ка­цыю. Ін­шы­мі сло­ва­мі, за­фік­са­ва­ны мі­ні­маль­ны аб'­ём срод­каў, які мяс­цо­вым ула­дам не­аб­ход­на за­ха­ваць на па­трэ­бы гэ­тай га­лі­ны. Та­кое ра­шэн­не па­він­на па­спры­яць у тым лі­ку і па­вы­шэн­ню зар­пла­ты ра­бот­ні­каў аду­ка­цыі, што вель­мі важ­на.

— Не сак­рэт, што да­дат­ко­выя рэ­сур­сы мо­гуць з'я­віц­ца не толь­кі ад атры­ман­ня да­дат­ко­вых да­хо­даў, але і за кошт ап­ты­мі­за­цыі рас­хо­даў...

— Так, гэ­та вель­мі ак­ту­аль­на ў сён­няш­ніх рэа­лі­ях. Та­му за­да­ча сель­са­ве­таў — больш ак­тыў­на ўцяг­ваць у гас­па­дар­чы аба­рот ка­му­наль­ную ма­ё­масць і зя­мель­ныя ўчаст­кі, якія не вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца, ства­раць эфек­тыў­ныя КУ­Пы... Ад­ным сло­вам, ва ўмо­вах не­да­стат­ко­вас­ці бюд­жэт­ных гро­шай най­боль­шую каш­тоў­насць на­бы­вае та­кая якасць дзяр­жаў­на­га слу­жа­ча­га, як маг­чы­масць быць дбай­ным гас­па­да­ром — каб най­больш ра­цы­я­наль­на, эфек­тыў­на рас­па­ра­дзіц­ца ты­мі срод­ка­мі, якія ёсць.

Акра­мя та­го, рас­хо­ды на за­бес­пя­чэн­не дзей­нас­ці не­па­срэд­на са­міх ор­га­наў кі­ра­ван­ня на мес­цах мо­гуць быць знач­на ап­ты­мі­за­ва­ны. Па пра­віль­ным шля­ху ідзе Мін­скай воб­ласць. Я маю на ўва­зе ўзбуй­нен­ні сель­са­ве­таў. Так, ка­лі ў 2012 го­дзе на Мін­шчы­не быў 281 бюд­жэт пяр­віч­на­га ўзроў­ню, то ў 2014 го­дзе іх за­ста­нец­ца 225. Як вы­нік — эка­но­мяц­ца бюд­жэт­ныя срод­кі на ўтры­ман­не апа­ра­ту кі­ра­ван­ня сель­са­ве­та, а сэ­ка­ном­ле­ныя гро­шы, без­умоў­на, пой­дуць на доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­не тэ­ры­то­рый. Вель­мі доб­рая прак­ты­ка, яе трэ­ба мець на ўва­зе ін­шым рэ­гі­ё­нам і ажыц­цяў­ляць удас­ка­на­лен­не дзей­нас­ці дзяр­жаў­ных уста­ноў, уліч­ва­ю­чы пры гэ­тым ін­та­рэ­сы гра­ма­дзян.

Асноў­ны­мі кры­ні­ца­мі да­хо­даў мяс­цо­вых бюд­жэ­таў сён­ня з'яў­ля­юц­ца:

па­да­так на пры­бы­так, які вы­плач­ва­ец­ца ка­му­наль­ны­мі і не­дзяр­жаў­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, па­да­ход­ны па­да­так, па­да­ткі на ўлас­насць і ад­лі­чэн­ні ад па­да­тку на да­баў­ле­ную вар­тасць. Усе мяс­цо­выя бюд­жэ­ты па­стаў­ле­ны ў роў­ныя ўмо­вы, каб за­раб­ляць улас­ныя гро­шы, каб са­ма­стой­на на­рошч­ваць свой па­тэн­цы­ял за кошт па­вы­шэн­ня эфек­тыў­нас­ці дзей­нас­ці прад­пры­ем­стваў,  — не­за­леж­на ад та­го, ка­му­наль­ная ар­га­ні­за­цыя гэ­та аль­бо прад­пры­маль­ніц­кая струк­ту­ра.

Надзея ДРЫЛА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

На Пастаўшчыне адбыўся інклюзіўны фестываль

Для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Асаблівыя, як усе». 

Культура

Алесь Бадак: ...Уся палітра беларускай літаратуры

Алесь Бадак: ...Уся палітра беларускай літаратуры

Мы сустрэліся з дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесем БАДАКОМ, каб пагаварыць пра найбліжэйшыя і, магчыма, больш далёкія перспектывы.