Вы тут

«Спорт па­ві­нен быць па-за па­лі­ты­кай»


Мі­ністр за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір МА­КЕЙ у ін­тэр­в'ю ін­фар­ма­цый­на­му агенц­тву Baltіc News Servіce адказаў на актуальныя пытанні знешняй палітыкі нашай краіны.

Бе­ла­русь раз­гля­дае роз­ныя ва­ры­ян­ты вы­ка­ры­стан­ня пар­то­вай інф­ра­струк­ту­ры ін­шых кра­ін у сва­іх мэ­тах, заявіў мі­ністр. Ён за­ўва­жыў, што ёсць ці­ка­выя пра­па­но­вы з ра­сій­ска­га і лат­вій­ска­га ба­коў. «Ёсць і кан­крэт­ныя пра­па­но­вы, зроб­ле­ныя лі­тоў­скім бо­кам, — да­даў Ма­кей. — Мы ўжо сён­ня шчыль­на су­пра­цоў­ні­ча­ем з Клай­пед­скім пор­там па пе­ра­вал­цы на­шых ка­лій­ных угна­ен­няў. Шэ­раг ін­шых та­ва­раў так­са­ма пра­хо­дзіць праз Клай­пе­ду. Ва ўра­дзе ство­ра­на ра­бо­чая гру­па, якая зай­ма­ец­ца гэ­тай тэ­ма­ты­кай па да­ру­чэн­ні Прэ­зі­дэн­та». Па сло­вах кі­раў­ні­ка мі­ніс­тэр­ства, у блі­жэй­шы час пла­ну­ец­ца пра­вес­ці ана­ліз усіх пра­па­ноў, аца­ніць плю­сы і мі­ну­сы роз­ных пра­ек­таў у комп­лек­се. «Мы ма­ем на­мер пры­няць ап­ты­маль­нае ра­шэн­не, якое бу­дзе ад­па­вя­даць ін­та­рэ­сам на­шай дзяр­жа­вы, — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Ма­кей. — Але мы не ха­це­лі б за­мы­кац­ца на ней­кай ад­ной кра­і­не».

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не, якое ты­чы­ла­ся спра­шчэн­ня ру­ху ў пры­гра­ніч­най зо­не з Літ­вой, мі­ністр за­ўва­жыў, што ад­па­вед­ныя па­гад­нен­ні Бе­ла­русь мае з Лат­ві­яй, Літ­вой і Поль­шчай. «З Лат­ві­яй па­гад­нен­не ўжо ўсту­пі­ла ў сі­лу, ад­нак яно ты­чыц­ца толь­кі не­каль­кіх дзя­сят­каў ты­сяч ча­ла­век, што пра­жы­ва­юць з абод­вух ба­коў мя­жы, — кан­ста­та­ваў дып­ла­мат. — З Літ­вой у нас гэ­тая ліч­ба ахоп­лі­вае пры­клад­на паў­та­ра міль­ё­на ча­ла­век». Ула­дзі­мір Ма­кей звяр­нуў ува­гу на тое, што, пас­ля ўступ­лен­ня ў сі­лу та­ко­га па­гад­нен­ня па­між Бе­ла­рус­сю і Лат­ві­яй, на прак­ты­цы ўзнік­лі кан­крэт­ныя ар­га­ні­за­цый­ныя і тэх­ніч­ныя скла­да­нас­ці пры пе­ра­хо­дзе праз мя­жу на­шы­мі гра­ма­дзя­на­мі. «Мы рас­пра­ца­ва­лі і ўзгад­ня­ем з лат­вій­скім бо­кам да­да­так да за­клю­ча­на­га ра­ней па­гад­нен­ня, — да­даў мі­ністр. — На­коль­кі мне вя­до­ма, ён цяпер зна­хо­дзіц­ца на ўзгад­нен­ні ў Еў­ра­пей­скім са­ю­зе. Я ду­маю, мы за­бяс­пе­чым ус­туп­лен­не ў сі­лу гэ­тых да­дат­ко­вых па­пра­вак і бу­дзем ду­маць над тым, як за­бяс­пе­чыць ус­туп­лен­не ў сі­лу на­ша­га па­гад­нен­ня з Літ­вой». Спадар Ма­кей яшчэ раз ак­цэн­та­ваў ува­гу на тым, што з Лат­ві­яй ня­ма та­кіх праб­лем на мя­жы, якія іс­ну­юць з Літ­вой. «Гэ­та і вя­ліз­ныя чэр­гі ў пунк­тах про­пус­ку, а ка­лі мы яшчэ паў­та­ра міль­ё­на ча­ла­век сю­ды да­ба­вім, то мож­на ўя­віць, які ка­лапс ад­бу­дзец­ца на мя­жы», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дып­ла­ма­тыч­на­га ве­дам­ства. Ра­шэн­не гэ­тых пы­тан­няў ён ба­чыць у па­ве­лі­чэн­ні коль­кас­ці пунк­таў про­пус­ку на мя­жы, удас­ка­на­лен­ні па­гра­ніч­най інф­ра­струк­ту­ры, за­бес­пя­чэн­ні па­гра­ніч­ных, мыт­ных па­стоў не­аб­ход­ны­мі ін­фар­ма­цый­ны­мі ма­тэ­ры­я­ла­мі, кам­п'ю­та­ра­мі.

Што да за­не­па­ко­е­нас­ці лі­тоў­ска­га бо­ку на­конт маг­чы­ма­га ўплы­ву Аст­ра­вец­кай АЭС на на­ва­коль­нае ася­род­дзе, мі­ністр пра­па­на­ваў на­ступ­нае вый­сце з гэ­тай сі­ту­а­цыі: «Да­вай­це су­стрэ­нем­ся «не для пту­шач­кі», не­афі­цый­на, але не­аб­ход­на па­са­дзіць за стол пе­ра­га­во­раў спе­цы­я­ліс­таў, каб кож­ны бок вы­ка­заў свае прэ­тэн­зіі». Ула­дзі­мір Ма­кей пад­крэс­ліў, што ён аб­са­лют­на зго­дзен з не­аб­ход­нас­цю зняць прад­узя­тас­ці ў ста­сун­ках Бе­ла­ру­сі і Літ­вы ў гэ­тым пы­тан­ні. «У лю­бым вы­пад­ку трэ­ба шу­каць кам­пра­міс­ныя, уза­е­ма­ка­рыс­ныя ра­шэн­ні, — рэ­зю­ма­ваў мі­ністр. — Мы так­са­ма мо­жам пад­няць вель­мі шмат пы­тан­няў, і, па­вер­це, мы не ўсе ар­гу­мен­ты вы­ка­рыс­та­лі: і ў да­чы­нен­ні да Ві­са­гін­скай АЭС, і да ін­шых пла­наў. Мы не хо­чам да­во­дзіць сі­ту­а­цыю да аб­сур­ду, а на­кі­ра­ва­ны на тое, каб праз дыя­лог зна­хо­дзіць кам­пра­міс­ныя ра­шэн­ні».

На пы­тан­не ка­рэс­пан­дэн­та, ці не ба­іц­ца Бе­ла­русь бай­ко­ту з бо­ку лі­да­раў за­ход­ніх кра­ін чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі, Ма­кей рас­ка­заў, што за­пра­шэн­ні бы­лі на­кі­ра­ва­ны ўсім кі­раў­ні­кам су­сед­ніх кра­ін і кра­ін, якія бу­дуць удзель­ні­чаць у чэм­пі­я­на­це. «Мы свой аба­вя­зак вы­ка­на­лі, — ад­зна­чыў мі­ністр, — а пры­няць удзел ці не — гэ­та ўжо спра­ва кі­раў­ні­коў дзяр­жаў. Мы не раз­гля­да­ем гэ­та як ней­кі бай­кот з іх бо­ку. Бы­ла спро­ба роз­ных ар­га­ні­за­цый ар­га­ні­за­ваць бай­кот чэм­пі­я­на­ту, але, як ба­чы­це, ён ад­бу­дзец­ца. Спорт па­ві­нен быць па-за па­лі­ты­кай». Ула­дзі­мір Ма­кей так­са­ма да­даў, што ў VІP-ло­жы «Мінск-Арэ­ны» мес­цы ў асноў­ным за­бра­ні­ра­ва­ны, і ёсць ужо шэ­раг лі­да­раў, якія за­яві­лі, што пры­едуць на чэм­пі­я­нат. Больш за тое, па ін­фар­ма­цыі мі­ніст­ра, ад­бу­дуц­ца дзяр­жаў­ныя і афі­цый­ныя ві­зі­ты, пры­мер­ка­ва­ныя да гэ­та­га чэм­пі­я­на­ту.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.