Вы тут

Спа­да­ры­ня Тры­но­га


Уры­вак з апо­вес­ці.

Ка­ця­ры­на Мядз­ве­дзе­ва — пе­ра­мож­ца між­на­род­на­га лі­та­ра­тур­на­га кон­кур­су «Дзі­ця­чы пар­тал—2006» і ад­на з са­мых ці­ка­вых аў­та­рак кра­са­віц­ка­га («фан­тас­тыч­на­га») ну­ма­ра ча­со­пі­са «Ма­ла­досць». На­зы­вае ся­бе ка­зач­ні­цай і ма­рыць пра вы­хад свай­го ка­зач­на­га збор­ні­ка.

— Дур­ні­ца ты, Блер­та. Да­лей но­са свай­го не ба­чыш. Ня­ўжо ты не ха­це­ла б па­гля­дзець на ін­шае жыц­цё? Па­спра­ба­ваць штось­ці но­вае? Ня­ўжо ты на­ро­джа­на для та­го, каб усё жыц­цё га­ло­вы гу­сям кру­ціць?

Блер­та маў­ча­ла. Яна ні­ко­лі не за­дум­ва­ла­ся пра гэ­та. Дзе на­ра­дзіў­ся, там і спат­рэ­біў­ся, яна бы­ла з та­кіх лю­дзей, так, а Грэн быў, ві­даць, пе­ра­лёт­най птуш­кай. І сэр­ца яе сціс­ка­ла­ся ад дум­кі пра хут­кае рас­стан­не.

Не­як яны збі­ра­лі бу­я­кі на ба­ло­це і знай­шлі вы­спач­ку, па­рос­лую мя­чэў­ні­кам ды алеш­ні­кам, па­ся­род граз­ка­га мес­ца. Раз­бу­ра­ны мас­ток да­гні­ваў у ва­дзе, а за дрэ­ва­мі від­не­ла­ся хат­ка.

— Ста­рая лес­ні­чоў­ка, — пра­мо­ві­ла Блер­та. — Ка­жуць, там жы­ве Спа­да­ры­ня Тры­но­га...

— Глы­бо­ка тут? — Грэн ткнуў пал­кай у ва­ду.

— Ні­што са­бе, ды п'я­вак до­сыць, вы­смак­чуць усю кроў ра­ней, чым пе­ра­бя­рэш­ся, — яна сце­па­ну­ла­ся.

Брат­ка гля­дзеў за­ду­мен­на ту­ды, на гус­тыя за­рас­ні­кі алеш­ні­ку, уві­тыя хме­лем. І Блер­та гля­дзе­ла.

Дзяў­чы­на-ма­лоч­ні­ца вы­хва­ля­ла­ся, быц­цам ха­дзі­ла да Спа­да­ры­ні Тры­но­гі па вядзь­мар­скія зел­лі. Ча­ты­ры па­ры ваў­ня­ных пан­чох на­дзе­ла, ад п'я­вак. Яна па­каз­ва­ла Блер­це бу­тэ­леч­ку, і быц­цам бы кос­тач­ка ў ка­ла­мут­най ва­дзе пла­ва­ла і блі­шча­ла штось­ці, але Блер­та ба­чы­ла, што дзяў­чы­на хлу­сіць. Ды і пах­ла з бу­тэ­леч­кі не та­ем­ны­мі зёл­ка­мі, а сар­дэч­ні­кам і па­лы­ном. Ці вар­та бы­ло да Тры­но­гі ха­дзіць па тое, што ля кож­на­га пло­та рас­це.

— Ка­жуць, яна жа­дан­ні вы­кон­вае. Што б ты па­пра­сі­ла?

— Смер­ці хі­ба што, — пра­шап­та­ла Блер­та. — Ка­лі б ста­ла жыц­цё зу­сім не мі­лае...

— А я па­пра­сіў бы: цё­тух­на Тры­но­га, — сур'­ёз­на пра­мо­віў Грэн, — па­ка­жы мне свой хвос­цік, з ку­та­сі­кам ён у ця­бе ці без?

— Не жар­туй так, — спа­ло­ха­ла­ся Блер­та.

— А я і не жар­тую, — хмык­нуў ён.

На вя­чэ­ру бы­лі ба­бы і ва­ра­ная ця­ля­ці­на. Ба­бу­ля пра­чы­та­ла ма­літ­ву. Ці­ка­лі хо­дзі­кі, тра­шчаў агонь у пе­чы. Грэн не мог тры­ваць ці­шы­ні, Блер­та ўжо зра­зу­ме­ла гэ­та. Вось і ця­пер, не па­спеў­шы пра­жа­ваць, ён па­ве­да­міў:

— А спа­да­ры­ню Тры­но­гу на­до­ечы ба­чы­лі ў го­ра­дзе.

Блер­та здры­га­ну­ла­ся і рас­сы­па­ла ба­бы з лыж­кі.

Ба­бу­ля злос­на па­гля­дзе­ла на іх аба­іх.

— Го­дзе згад­ваць гэ­тую по­гань у ха­це. У дзя­цін­стве рот з мы­лам па­лас­ка­лі, ды ўсё дар­ма, так бал­ба­ту­ном і за­стаў­ся. Чай­нік ус­кі­пеў, Блер­та. Ці ты аслеп­ла?

Блер­та па­спеш­на ўско­чы­ла. А Грэн пра­цяг­ваў:

— Па­мя­таю, у дзя­цін­стве мы ба­дзя­лі­ся па га­рад­скім смет­ні­ку, скар­бы шу­ка­лі. Пе­ле ад­ной­чы па­шан­ца­ва­ла, за­ла­ты пярс­цё­нак знай­шоў уся­рэ­дзі­не ста­рой паль­чат­кі. А я ад­шу­каў ча­ра­вік. З ле­вай на­гі і зу­сім но­вы. Праз па­ру тыд­няў і Пе­ле тра­піў­ся ча­ра­вік. Так­са­ма ле­вы, як з гол­кі зня­ты, ску­ра ры­па­ла. Ка­лі мы па­да­бра­лі яшчэ па­рач­ку, смет­нік пе­ра­стаў зда­вац­ца та­кім ужо пры­ем­ным мес­цам.

— Мо­жа, пра­выя стра­ці­лі­ся, — вы­ка­за­ла зда­гад­ку Блер­та. — Ці ад ня­бож­чы­ка ад­на­но­га­га вы­кі­ну­лі...

Грэн з усмеш­кай па­кру­ціў га­ла­вой.

— Усё гэ­та азна­чае толь­кі ад­но: у на­шай спа­да­ры­ні Тры­но­гі трэ­цяя на­га — пра­вая, а зна­чыць, вы­лу­пі­ла­ся яна ў вы­са­кос­ны год. А ня­даў­на я зноў быў на смет­ні­ку, — пра­шап­таў Грэн, і Блер­та мі­ма­во­лі пры­слу­ха­ла­ся. — І я знай­шоў ле­вы ча­ра­вік...

— Ва­ша ка­ва, ба­бу­ля, — ска­за­ла Блер­та нер­во­ва.

— А ты ве­да­еш, што спа­да­ры­ня Тры­но­га блу­кае ў пры­цем­ках па го­ра­дзе і за­зі­рае ў вок­ны, і на плі­це ўця­кае ма­ла­ко, і трэс­ка­юц­ца та­лер­кі, а дзе­ці пла­чуць і за­іка­юц­ца, ка­лі ўба­чаць у акне яе жоў­тыя во­чы з вер­ты­каль­ны­мі зрэн­ка­мі?

— Як не со­рам­на пу­жаць сяст­ру, — упік­ну­ла яго ба­бу­ля. І тут за акном ці­хут­ка пра­ша­ма­це­ла, ні­бы хтось­ці ха­цеў ады­сці і за­ма­ру­дзіў­ся, за­ча­піў­ся спад­ні­цай. Блер­та ўскрык­ну­ла.

— Чу­е­це? Гэ­та кра­дзец­ца спа­да­ры­ня Тры­но­га, — пра­га­ва­рыў Грэн зла­вес­ным го­ла­сам.

— Гэ­та ве­цер, — уз­дых­ну­ла ба­бу­ля. — Ідзі спаць, злы хлоп­чык. А ты, Блер­та, уз­бі маю пя­ры­ну і пры­ня­сі грэл­ку. І пе­ра­стань дры­жаць, дур­ні­ца, ён жа ця­бе драж­ніць.

Пе­ра­мыў­шы по­суд, за­га­сіў­шы агонь і за­мкнуў­шы дзве­ры, Блер­та прый­шла ў спаль­ню. Брат­ка су­стрэў яе ўзбу­ра­ны.

— Ты чу­еш? Штось­ці ры­пае ў пад­мос­ці!

— Мы­шы, — пра­га­ва­ры­ла яна, раз­дзя­ва­ю­чы­ся.

— На­ўрад ці! Па­мя­та­еш, я не­як за­браў­ся ту­ды, ба­бу­ля вы­ра­шы­ла, што за ва­рэн­нем. А над­та па­трэб­ныя мне гэ­тыя цві­лыя сло­і­кі. Я шу­каў ін­шае...

Ён азір­нуў­ся на акно і за­шап­таў:

— Ка­жуць, раз на сто га­доў спа­да­ры­ня Тры­но­га за­ла­зіць у чу­жое пад­мос­це і ад­кла­дае там яй­ка. Вось я і вы­ра­шыў пра­ве­рыць. Не ха­па­ла яшчэ, каб гэ­тая га­дзі­на вы­ве­ла­ся ў нас!

Блер­та зля­ка­ла­ся не на жарт. Та­кое яна чу­ла ўпер­шы­ню. І хоць ба­бу­ля на­зы­вае Грэ­на хлу­сам, — усё ад­но жу­дас­на. Тра­су­чы­ся ад хо­ла­ду ў тон­кай ка­шу­лі, яна вый­шла з-за шыр­мы.

— Хто та­бе гэ­та ска­заў?

— Твой доб­ры ча­ла­век, Па­стух, я су­стрэў яго не­як. Гля­дзі, у мя­не ка­чар­га пад лож­кам, — па­хва­ліў­ся Грэн. — Мя­не так па­прос­ту не зжа­рэш.

Тут неш­та грук­ну­ла і па­ка­ці­ла­ся за дзвя­ра­мі. Быц­цам хто ішоў і за­ча­піў вяд­ро ў сен­цах. Блер­та за­ві­шча­ла, кі­ну­ла­ся да бра­та, пры­ціс­ну­ла­ся да яго. Ад яе рэз­ка­га ру­ху за­гас­ла свеч­ка, і Блер­та спа­ло­ха­на за­плю­шчы­ла во­чы. Ма­лень­кай яна бы­ла дзяў­чын­кай, ня­гле­дзя­чы на доў­гія ко­сы і гру­быя ру­кі, што з ра­ні­цы да ве­ча­ра ва­раць, скра­буць, ме­сяць, ця­га­юць цяж­кае, ад­мы­ва­юць ня­чыс­тае. Але ка­лі на­стае ноч, гэ­тыя ру­кі здранц­ве­ла пры­ціс­ка­юц­ца да гру­дзей, і Блер­це зноў дзе­сяць га­доў, і цем­ра пад­сту­пае ўсё блі­жэй. Ёй чу­ваць ды­хан­не Грэ­на, біц­цё яго сэр­ца. І не­чыя ці­хень­кія кро­кі. Быц­цам сту­кае па пад­ло­зе дзі­ця­чы, ля­да­шчань­кі хвос­цік. Быц­цам ідуць, кра­дуц­ца ня­цвёр­да тры нож­кі: туп-туп-туп, ці­шы­ня, і зноў туп-туп-туп. Вы­лу­пі­ла­ся ма­лень­кая тры­нож­ка і пры­нюх­ва­ец­ца, шу­кае га­ра­чую ча­ла­ве­чую кроў, каб на­смак­тац­ца і пад­рас­ці.

Блер­ту ска­лы­на­ла дры­гот­ка, і Грэн мац­ней сціс­нуў яе ў аб­дым­ках, ці то су­па­кой­ва­ю­чы, ці то збі­ра­ю­чы­ся яшчэ больш на­па­ло­хаць.

— Чу­еш? — пра­шап­таў ён. — Па­чва­ра ідзе сю­ды, агрэю яе ка­чар­гой.

— Не, не, — го­ра­ча пра­шап­та­ла Блер­та, — не ад­пус­кай мя­не, не па­кі­дай мя­не ад­ну ў цем­ры!

Дзве­ры іх па­кой­чы­ка рас­чы­ні­лі­ся, і Блер­та не стры­ма­ла крык...

Ка

­ця­ры­на МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.