Вы тут

Пазітыўны парадак дня


Бе­ла­рус­кі по­гляд на мал­даў­скі ві­зіт Прэ­зі­дэн­та

Ві­зіт кі­раў­ні­ка Бе­ла­ру­сі ў Рэс­пуб­лі­ку Мал­до­ва, што ад­быў­ся 24–25 ве­рас­ня 2014 го­да, не­ча­ка­на вы­клі­каў не­ад­на­знач­ную рэ­ак­цыю ў не­ка­то­рых ра­сій­скіх ме­дыя. На­прык­лад, у па­ве­дам­лен­ні ўплы­во­ва­га рэ­сур­су «РИА Новости» ад­зна­ча­ец­ца, што «ў Кі­шы­нёў Лу­ка­шэн­ка па­ехаў, каб пра­дэ­ман­стра­ваць ад­роз­насць сва­ёй па­лі­ты­кі ад Ра­сіі», «вы­ка­заць ла­яль­насць еў­ра­ін­тэг­ра­цыі Мал­до­вы» ды «зноў ка­го-не­будзь пры­мі­рыць».

Ра­сій­скі жур­на­ліст не знай­шоў у ад­но­сі­нах Бе­ла­ру­сі і Мал­до­вы «эка­на­міч­на­га склад­ні­ка», бо, лі­чыць, што «бе­ла­рус­кі ры­нак над­та ма­лы».

Са­праў­ды, трэ­ба пра­ана­лі­за­ваць па­езд­ку бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра ў Кі­шы­нёў у яе эка­на­міч­ным і па­лі­тыч­ным ас­пек­тах, зы­хо­дзя­чы з кан­тэкс­ту су­час­ных мал­даў­ска-бе­ла­рус­кіх ста­сун­каў.

Эка­на­міч­ны склад­нік

Па вы­ні­ках 2013 го­да ганд­лё­вы аба­рот па­між Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь і Рэс­пуб­лі­кай Мал­до­ва да­сяг­нуў ад­зна­кі ў 360 млн до­ла­раў, па­вя­лі­чыў­шы­ся з 2000 го­да амаль у 5 ра­зоў. Ста­ноў­чае саль­да для на­ша­га бо­ку скла­ла­ся ка­ля 180 млн до­ла­раў. Па аб'­ёмах экс­пар­ту ай­чын­най пра­дук­цыі Рэс­пуб­лі­ка Мал­до­ва з'яў­ля­ец­ца чац­вёр­тым ганд­лё­вым парт­нё­рам Бе­ла­ру­сі ся­род кра­ін СНД (пас­ля Ра­сіі, Укра­і­ны, Ка­зах­ста­на) і зай­мае 16‑ты ра­док ся­род кра­ін све­ту.

На­прык­лад, на па­трэ­бу мал­даў­скай сель­скай гас­па­дар­кі за­раз вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ка­ля 30 ты­сяч бе­ла­рус­кіх трак­та­роў, што скла­дае ка­ля 90% уся­го трак­тар­на­га пар­ка Мал­до­вы. Бе­ла­русь мае на тэ­ры­то­рыі Мал­до­вы ўлас­ную та­ва­ра­пра­вод­ную сет­ку, якая ўклю­чае ка­ля 60‑ці кам­па­ній; акра­мя та­го, з удзе­лам бе­ла­рус­ка­га ка­пі­та­лу ство­ра­ны ганд­лё­вы дом «МТЗ-Лі­дар», ганд­лё­вая кам­па­нія «Ке­ра­мін», су­мес­ныя прад­пры­ем­ствы «Вес­тойл», «Сан­та-Брыз», «Аг­ра­бел­мілк».

Між ін­шым, і для Мал­до­вы су­пра­цоў­ніц­тва з Бе­ла­рус­сю вы­гад­нае.

Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь на­бы­вае ка­ля 35% ві­на­роб­чай пра­дук­цыі з Мал­до­вы, з'яў­ля­ю­чы­ся дру­гім у све­це ім­пар­цё­рам гэ­тых та­ва­раў. Та­кое ўза­е­ма­дзе­ян­не з'яў­ля­ец­ца над­звы­чай ак­ту­аль­ным для Кі­шы­нё­ва, асаб­лі­ва з улі­кам та­го, што чар­го­выя ра­сій­скія аб­ме­жа­ван­ні пры­му­сі­лі мал­даў­скіх вы­твор­цаў знач­на скара­ціць аб'­ёмы ўлас­най пра­дук­цыі. Згод­на са звест­ка­мі На­цы­я­наль­на­га бю­ро ста­тыс­ты­кі Рэс­пуб­лі­кі Мал­до­ва, вы­твор­часць кань­я­ку зні­зі­ла­ся на 55,5%, ві­на — на 22,7%, шам­пан­ска­га — на 53,5% у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным пе­ры­я­дам мі­ну­ла­га го­да.

[caption id="attachment_55621" align="alignnone" width="600"]Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь на­бы­вае ка­ля 35% ві­на­роб­чай пра­дук­цыі з Мал­до­вы, з'яў­ля­ю­чы­ся дру­гім у све­це ім­пар­цё­рам гэ­тых та­ва­раў. Рэс­пуб­лі­ка Бе­ла­русь на­бы­вае ка­ля 35% ві­на­роб­чай пра­дук­цыі з Мал­до­вы,
з'яў­ля­ю­чы­ся дру­гім у све­це ім­пар­цё­рам гэ­тых та­ва­раў.[/caption]

Та­кім чы­нам, эка­на­міч­нае су­пра­цоў­ніц­тва Бе­ла­ру­сі і Мал­до­вы зна­хо­дзіц­ца на до­сыць вы­со­кім уз­роў­ні і мае па­тэн­цы­ял для па­шы­рэн­ня. У пла­нах ба­коў — вы­вес­ці па­каз­чы­кі ўза­ем­на­га ганд­лю да 500 млн до­ла­раў па вы­ні­ках гэ­та­га го­да, а ў бу­ду­чы­ні, згод­на з ацэн­кай бе­ла­рус­ка­га Прэ­зі­дэн­та, у якас­ці перс­пек­тыў­най за­да­чы трэ­ба ста­віць бе­ла­рус­ка-мал­даў­скі та­ва­ра­зва­рот не менш за адзін міль­ярд.

«Не рабіць трагедыі»

Са­праў­ды, кі­раў­нік Бе­ла­ру­сі за­клі­каў «не ра­біць тра­ге­дыі з еў­ра­ін­тэг­ра­цыі Мал­до­вы», што вы­гля­дае цал­кам слуш­на з улі­кам знеш­не­па­літ­ачных і ўнут­ра­ных рэа­лій гэ­тай кра­і­ны. Куль­тур­ны­мі і гіс­та­рыч­ны­мі по­вя­зя­мі Мал­до­ва моц­на злу­ча­на з Ру­мы­ні­яй, якая з'яў­ля­ец­ца асноў­ным пра­вад­ні­ком «еў­ра­пей­ска­га вы­ба­ру» Кі­шы­нё­ва. Моц­ныя пра­ру­мын­скія па­зі­цыі іс­ну­юць у кі­раў­ні­чых элі­тах Мал­до­вы, най­перш у МЗС, ад­мі­ніст­ра­цыі мал­даў­ска­га прэ­зі­дэн­та, спе­цы­яль­ных служ­бах.

Бу­ду­чыя пар­ла­менц­кія вы­ба­ры на­ўрад ці сур'­ёз­на паў­плы­ва­юць на знеш­нюю па­лі­ты­ку мал­даў­ска­га кі­раў­ніц­тва, бо т. зв. «пра­ра­сій­скія пар­тыі» ў Мал­до­ве з'яў­ля­юц­ца та­кі­мі хі­ба што ўмоў­на (а па фак­це кант­ра­лю­юц­ца мяс­цо­вым буй­ным біз­не­сам), а ў гра­мад­стве пра­ра­сій­скія на­строі так­са­ма не ма­юць ві­да­воч­най пе­ра­ва­гі.

Не з'яў­ля­ец­ца кан­сэн­сус­най для мал­даў­ска­га со­цы­у­му так­са­ма і курс еў­ра­ін­тэг­ра­цыі, які пад­трым­лі­ва­юць уся­го ка­ля 40% жы­ха­роў, пры гэ­тым пе­ра­важ­на ў ста­лі­цы. Та­кі па­дзел гра­мад­ства ад­нос­на цы­ві­лі­за­цый­на­га вы­ба­ру над­та на­гад­вае сі­ту­а­цыю ў су­сед­няй Укра­і­не, дзе кан­флікт так­са­ма па­чы­наў­ся з еў­ра­пей­ска­га па­гад­нен­ня аб аса­цы­я­цыі, ра­сій­скіх па­гроз санк­цы­я­мі ды ін­шых гуль­няў вя­лі­кіх дзяр­жаў за па­шы­рэн­не сфе­ры ўплы­ву.

Ві­да­воч­на, што ў імя за­ха­ван­ня мі­ру буй­ным геа­па­лі­тыч­ным гуль­цам трэ­ба па­во­дзіць ся­бе па­важ­на і не да­пус­каць дэ­ста­бі­лі­за­цыі яшчэ ад­ной кра­і­ны. Ба­чыц­ца, што ў да­чы­нен­ні да Мал­до­вы Бру­сель, Бу­ха­рэст і Кі­шы­нёў вы­му­ша­ны ўліч­ваць па­зі­цыю Маск­вы, а Крам­лю вар­та пры­слу­хац­ца да бе­ла­рус­ка­га Прэ­зі­дэн­та і «не ра­біць тра­ге­дыі», а за­мест санк­цый і гвал­ту пра­па­на­ваць мал­даў­ска­му бо­ку «да­рож­ную кар­ту» су­пра­цоў­ніц­тва з Мыт­ным са­юзам.

Па­ва­жаць вы­бар на­ро­даў

Яшчэ ад­ным ба­лю­чым пы­тан­нем пры аб­мер­ка­ван­ні мал­даў­скай праб­ле­ма­ты­кі з'яў­ля­ец­ца сі­ту­а­цыя ва­кол Пры­дняст­роўя, дзе ўжо больш за 20 га­доў ва ўмо­вах эка­на­міч­най бла­ка­ды іс­нуе не­пры­зна­ная, але дэ-фак­та не­за­леж­ная, Пры­дняст­роў­ская Мал­даў­ская Рэс­пуб­лі­ка (ПМР), якая мае ўсе не­аб­ход­ныя ат­ры­бу­ты су­ве­рэн­най дзяр­жаў­нас­ці (ор­га­ны ўла­ды, гро­шы, вой­ска, ме­жы і г. д.).

Ад ча­соў ства­рэн­ня ПМР дэк­ла­руе сваю лаяль­насць да Ра­сіі, і сён­ня ад­ным з па­сту­ла­таў знеш­няй па­лі­ты­кі пры­дняст­роў­ска­га кі­раў­ніц­тва з'яў­ля­ец­ца да­лу­чэн­не да пра­цэ­саў еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі. Між тым суб'­ект­насць Пры­дняст­роўя па-ра­ней­ша­му ад­маў­ля­ец­ца не толь­кі ў Бру­се­лі і Кі­шы­нё­ве, але і ў Маск­ве, дзе шэ­раг па­лі­ты­каў раз­гля­да­юць край вы­ключ­на ў воб­ра­зе свое­асаб­лі­вых «кай­да­ноў» для Мал­до­вы: Кі­шы­нёў, які не ў ста­не кант­ра­ля­ваць улас­ныя ме­жы, моц­на аб­ме­жа­ва­ны ў маг­чы­мас­цях су­пра­цоў­ніц­тва з ЕС і НА­ТА. Акра­мя та­го, лю­бая фор­ма фе­дэ­ра­лі­за­цыі Мал­до­вы з удзе­лам Ты­рас­па­ля ка­рэн­ным чы­нам зме­ніць элек­та­раль­нае по­ле кра­і­ны і лік­ві­дуе маг­чы­масць геа­па­лі­тыч­на­га ма­неў­ру ў той ці ін­шы бок.

Та­кая стра­тэ­гія рас­пра­ца­ва­на ў Крам­лі до­сыць даў­но, але спро­ба яе рэа­лі­за­ваць з пры­няц­цем т. зв. «пла­на Ко­за­ка» (у 2003 го­дзе на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та РФ) су­стрэ­ла су­праць­дзе­ян­не за­ход­ніх дзяр­жаў і бы­ла ад­моў­ле­на та­га­час­ным прэ­зі­дэн­там Мал­до­вы Ва­ро­ні­ным.

Ад­на­ча­со­ва і кі­раў­ні­чыя элі­ты ў Ты­рас­па­лі вель­мі кры­тыч­на ста­вяц­ца да лю­бых фор­маў аб'­яд­нан­ня з Мал­до­вай. Не­па­срэд­на на мес­цы лепш ві­даць, што мал­до­ва-пры­дняст­роў­скі кан­флікт — гэ­та не прос­та гра­ма­дзян­ская вай­на, але су­праць­ста­ян­не роз­ных ідэн­тыч­нас­цяў. Ця­пер кан­флікт но­сіць «за­ма­ро­жа­ны ха­рак­тар», але спро­ба ўцяг­нуць Пры­дняст­роўе ва ўнут­ры­мал­даў­скія па­лі­тыч­ныя раз­бор­кі зу­сім не пры­вя­дзе да пе­ра­ары­ен­та­цыі Мал­до­вы, як тое зда­ец­ца асоб­ным ра­сій­скім «стра­тэ­гам», але, хут­чэй, ад­но­віць вай­ну з но­вай сі­лай.

Кі­раў­ніц­тву ЕС і дзяр­жаў Мыт­на­га са­ю­за трэ­ба раз­гля­даць па­асоб­ку пры­дняст­роў­скае і мал­даў­скае пы­тан­ні згод­на з пра­вам на­цый на са­ма­вы­зна­чэн­не і спа­кой­на ста­віц­ца да цы­ві­лі­за­цый­на­га вы­ба­ру на­ро­даў.

У ін­шым вы­пад­ку, ка­лі пе­ра­тва­раць ма­лыя дзяр­жа­вы ў по­ле для кан­ку­рэн­цыі ін­тэ­гра­цый, то рэ­гі­ён дэ­ста­бі­лі­за­цыі з ус­хо­ду Укра­і­ны мо­жа па­шы­рыц­ца да­лей на мал­даў­скую тэ­ры­то­рыю, што ство­рыць не­па­срэд­ную не­бяс­пе­ку ме­жам Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за і тран­зі­ту энер­га­нось­бі­таў з Ра­сіі асоб­ным еў­ра­пей­скім кра­і­нам.

Тыя зла­сліў­цы, што сцвяр­джа­юць, быц­цам афі­цый­ны Мінск атрым­лі­вае «пі­яр», пра­па­ноў­ва­ю­чы пля­цоў­ку для пе­ра­моў ба­кам вай­ны ва Укра­і­не, мо­гуць быць упэў­не­ны, што бе­ла­рус­кая дып­ла­ма­тыя зро­біць усё маг­чы­мае для та­го, каб не атры­маць па­доб­ны «пі­яр» у да­чы­нен­ні да Мал­до­вы, пры гэ­тым зы­хо­дзя­чы не толь­кі з на­цы­я­наль­ных праг­ма­тыч­ных ін­та­рэ­саў, улас­на­га ра­зу­мен­ня еў­ра­зій­скай ін­тэ­гра­цыі, але, у пер­шую чар­гу, з цвя­ро­за­га ро­зу­му і імк­нен­ня да мі­ру і бяс­пе­кі на пла­не­це.

Аляксандр ШПАКОЎСКІ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.