Вы тут

У доб­ры шлях... на ра­сій­скія па­лі­цы


 

Плю­сы і мі­ну­сы эм­бар­га для на­шай кра­і­ны

Вай­на санк­цый па­між Ра­сі­яй і Еў­ра­пей­скім са­юзам на па­ру з ЗША згу­ля­е на ру­ку Бе­ла­ру­сі. Чы­ноў­ні­кі ўжо раз­гля­да­юць па­зі­цыі на рын­ку Ра­сіі, якія маг­чы­ма за­поў­ніць бе­ла­рус­кай пра­дук­цы­яй, і праг­на­зу­юць шмат­міль­ён­ны пры­бы­так для кра­і­ны.

29-31

 

У сі­ту­а­цыі, якая за­раз скла­ла­ся, Бе­ла­русь вы­сту­піць як нейт­раль­ны па­стаў­шчык той са­май пра­дук­цыі, ад якой ад­мо­ві­лі­ся ў РФ. Ра­сія пла­нуе на год ад­мо­віц­ца ад пра­дук­цыі та­кіх па­стаў­шчы­коў, як ЕС, ЗША, Ка­на­да, Аў­стра­лія і Нар­ве­гія. У та­кіх аб­ста­ві­нах для Бе­ла­ру­сі ад­кры­ва­ец­ца шы­ро­кі ры­нак для рэа­лі­за­цыі ма­ла­ка і ма­лоч­най і пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цыі, а так­са­ма мяс­ных вы­ра­баў.

Па­вод­ле па­пя­рэд­ніх звес­так, ва­лют­ная вы­руч­ка ад па­ста­вак сель­гас­пра­дук­цыі і пра­дук­таў хар­ча­ван­ня сё­ле­та па­він­на на­блі­зіц­ца да 6 міль­яр­даў до­ла­раў, што пе­ра­вы­сіць ле­таш­ні па­каз­чык на су­му да 400 міль­ё­наў. За сту­дзень—лі­пень 2014 го­да вы­твор­часць пра­дук­цыі сель­скай гас­па­дар­кі ў бя­гу­чых цэ­нах скла­ла 58,1 трлн руб­лёў і па­вя­лі­чы­ла­ся ў па­раў­на­нні са сту­дзе­нем—лі­пе­нем 2013-га ў су­па­стаў­ных цэ­нах на 7,8%. Вы­твор­часць пра­дук­цыі рас­лі­на­вод­ства ў гас­па­дар­ках усіх ка­тэ­го­рый па­вя­лі­чы­ла­ся на 37,1%. Што ты­чыц­ца жы­вё­ла­га­доў­лі, то яна змен­шы­ла­ся на 5,4%. Аб'­ём вы­твор­час­ці рас­лі­на­вод­ства ў сту­дзе­ні—лі­пе­ні гэ­та­га го­да вы­рас за кошт больш ран­ніх тэр­мі­наў убор­кі збож­жа­вых і зер­не­ба­бо­вых куль­тур і па­ве­лі­чэн­ня іх ура­джай­нас­ці ў па­раў­на­нні з мі­ну­лым го­дам.

На­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл Ру­сы на­зваў маг­чы­мае па­ве­лі­чэн­не аб'­ёмаў па­ста­вак пра­дук­цыі ў РФ на дру­гое паў­год­дзе 2014-га: на 147-150% бу­дуць па­вя­лі­ча­ны па­стаў­кі ма­лоч­най пра­дук­цыі, паў­фаб­ры­ка­таў мяс­ных-каў­бас­ных — са 115% да 140%, буль­бы і га­род­ні­ны — па­вя­лі­чац­ца на 40% (па­стаў­кі буль­бы мо­гуць па­вя­лі­чыц­ца ў 2 ра­зы, што ў на­ту­раль­ным вы­ра­жэн­ні скла­дзе больш за 1 млн тон). Але з пры­чы­ны агуль­най тэн­дэн­цыі да зні­жэн­ня пра­дук­цыі жы­вё­ла­га­доў­лі і па­мян­шэн­ня па­га­лоўя жы­вё­лы ці маг­чы­ма да­сяг­нуць па­доб­ных па­каз­чы­каў і ў да­стат­ко­вай ме­ры за­бяс­пе­чыць і ра­сій­скі, і бе­ла­рус­кі рын­кі?

Ці будзе па кі­шэ­ні бе­ла­ру­сам бе­ла­рус­кае?

На пра­ця­гу ўся­го ча­су, па­чы­на­ю­чы з 12 жніў­ня, ка­лі прад­стаў­ні­кі Ра­сіі і Бе­ла­ру­сі па­ча­лі аб­мер­ка­ван­не коль­кас­ці па­ста­вак, ра­сій­скі бок не­ад­на­ра­зо­ва ра­біў за­пы­ты на па­ве­лі­чэн­не пер­ша­па­чат­ко­ва раз­лі­ча­ных аб'­ёмаў. Ме­на­ві­та за кошт экс­пар­ту з Бе­ла­ру­сі пла­ну­ец­ца лік­ві­да­ваць маг­чы­масць з'яў­лен­ня дэ­фі­цы­ту пра­дук­таў хар­ча­ван­ня ў Ка­лі­нінг­рад­скай воб­лас­ці. Так­са­ма з РФ па­сту­піў ад­каз на рэ­экс­парт за­ба­ро­не­най да ўво­зу пра­дук­цыі з бо­ку Бе­ла­ру­сі, але ў той жа час Бе­ла­русь змо­жа па­стаў­ляць у РФ пе­ра­пра­ца­ва­ную пра­дук­цыю з еў­ра­пей­скай сы­ра­ві­ны. Ра­сій­скі бок пад­час пе­ра­моў звяр­нуў асаб­лі­вую ўва­гу на кант­роль рас­лі­на­вод­чай пра­дук­цыі. У гэ­тым вы­пад­ку на Бе­ла­ру­сі ля­жыць сур'­ёз­ная ад­каз­насць па до­гля­дзе пра­дук­цыі на прад­мет яе бяс­пе­кі і на­яў­нас­ці ка­ран­цін­ных аб'­ек­таў. Мож­на вы­ка­заць зда­гад­ку, што пе­ра­пра­цоў­ка да­зво­ле­на РФ толь­кі та­му, што сён­няш­нія па­стаў­шчы­кі не здоль­ны за кошт сва­ёй сы­ра­ві­ны цал­кам за­бяс­пе­чыць ры­нак Ра­сіі не­аб­ход­най пра­дук­цы­яй. Але ёсць яшчэ ад­но пы­тан­не: ці не ста­нуць бе­ла­рус­кія та­ва­ры да­ра­жэй на ўнут­ра­ным рын­ку? Па­коль­кі боль­шая част­ка пра­дук­цыі пой­дзе на экс­парт, то ўнут­ра­ны ры­нак бу­дзе не­да­стат­ко­ва за­бяс­пе­ча­ны. Вя­до­ма, маг­чы­ма бу­дзе ку­піць са­да­ві­ну, ма­ла­ко і мяс­ную пра­дук­цыю з ЕС і за­мя­ніць гэ­тай пра­дук­цы­яй па­тэн­цы­яль­ны дэ­фі­цыт бе­ла­рус­ка­га рын­ку. Та­кія прэ­цэ­дэн­ты ўжо ме­лі мес­ца — Прэ­зі­дэнт да­ру­чаў ура­ду на­быць тыя пра­дук­ты хар­ча­ван­ня, якія на­за­па­сі­лі­ся на бе­ла­рус­кай мя­жы з-за ра­сій­скіх санк­цый. Але тут з'яў­ля­юц­ца яшчэ два пы­тан­ні. Ці бу­дуць пра­дук­ты з ЕС мець пры­маль­ныя цэ­ны з улі­кам вы­дат­каў на ла­гіс­ты­ку? І ці бу­дуць гэ­тыя пра­дук­ты та­кі­мі ж якас­ны­мі, як бе­ла­рус­кія? Бо яшчэ ў кра­са­ві­ку ў Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя бы­лі пы­тан­ні да якас­ці поль­скіх яб­лы­каў, па­коль­кі ў Шве­цыі яны бы­лі кан­фіс­ка­ва­ны з ганд­лё­ва­га аба­ро­ту: у га­тун­ку Gala вы­яві­лі вы­со­ка­так­січ­нае рэ­чы­ва ды­ме­та­ат. Па­стаў­шчы­ком гэ­тых яб­лы­каў вы­сту­па­ла поль­ская кам­па­нія, якая так­са­ма пра­да­ла амаль 30 тон яб­лы­каў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. У сён­няш­няй сі­ту­а­цыі па­стаў­шчы­кі з ЕС, якія пра­да­ва­лі сваю пра­дук­цыі ў Ра­сію, бу­дуць спра­ба­ваць збыць яе ў Бе­ла­ру­сі. А за мі­ні­мі­за­цы­яй страт пры­быт­ку мо­жа ста­яць жа­дан­не збыць і ня­якас­ную пра­дук­цыю.

Вось і не­зра­зу­ме­ла, ча­го ча­каць ад цэн на ма­ла­ко і мя­са да кан­ца го­да. І на­огул, ці ўба­чым мы ме­на­ві­та бе­ла­рус­кае ма­ла­ко і мя­са на на­шых пры­лаў­ках?

Топ «чор­на­га спі­са»

А якая з кра­ін больш за ўсё па­цер­піць ад не­маг­чы­мас­ці экс­пар­та­ваць пра­дук­цыю ў Ра­сію на пра­ця­гу го­да? Па­вод­ле звес­так мыт­най служ­бы РФ аб ім­пар­це за 2013 год, у топ 5 трап­ля­юць Нар­ве­гія, якая па­цер­піць най­боль­шы ўрон (больш за $1,15 млрд), Поль­шча (больш за $1,14 млрд), ЗША (больш за $0,84 млрд), Гер­ма­нія (больш за $0,81 млрд), Ні­дэр­лан­ды (больш за $0,7 млрд). Менш за ўсё па­цер­піць Вя­лі­ка­бры­та­нія (больш за $66 млн), та­му што ў Ра­сію па­стаў­ля­ец­ца вель­мі ма­лая до­ля ад агуль­най коль­кас­ці экс­пар­ту сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі Злу­ча­на­га Ка­ра­леў­ства. Яна скла­дае менш за 1 пра­цэнт.

Най­боль­шыя стра­ты на ра­сій­скім рын­ку мя­са сві­ней па­ня­се Да­нія (ка­ля $318 млн). У сек­та­ры ры­бы і мо­рап­ра­дук­таў больш за ўсё стра­ціць Нар­ве­гія (ка­ля $1,14 млрд). Па экс­пар­це ма­лоч­най пра­дук­цыі най­боль­шую шко­ду па­цер­піць Фін­лян­дыя (ка­ля $317 млн). Што ты­чыц­ца са­да­ві­ны, то тут лі­дзі­руе Поль­шча, ве­ра­год­ныя стра­ты якой скла­дуць $497 млн. Яна ж стра­ціць $250 млн на па­зі­цы­ях пло­да­а­га­род­нін­най пра­дук­цыі.

Асноў­ныя экс­пар­цё­ры (а гэ­та 20 кра­ін, уклю­ча­ю­чы ЕС, ЗША і Ка­на­ду) на ня­здоль­нас­ці пра­даць сваю пра­дук­цыю ў Ра­сію стра­цяць ка­ля $9,16 млрд.

Вар­та так­са­ма ад­зна­чыць, што пра­дук­цыю ме­на­ві­та гэ­тых кра­ін Бе­ла­русь мо­жа ску­піць, каб за­поў­ніць па­лі­цы на­шых ма­га­зі­наў. Унут­ры ЕС бу­дзе па­ні­жэн­не цэн на ўсе тыя па­зі­цыі, якія не змаг­лі экс­пар­та­ваць у РФ. Ка­лі ра­сій­скі бок не зды­ме за­ба­ро­ну на ўвоз гэ­тай пра­дук­цыі, то Бе­ла­русь зой­ме до­сыць вы­гад­нае ста­но­ві­шча: «сваё пра­да­дзім да­ра­жэй, у су­се­дзяў ку­пім тан­ней».

Ці вар­та ча­каць па­ве­лі­чэн­ня знеш­не­ганд­лё­ва­га саль­да?

Ад­каз з'явіцца та­ды, ка­лі на­ша кра­і­на бу­дзе з дак­лад­нас­цю ўпэў­не­на, што змо­жа па­ста­віць ўвесь за­пла­на­ва­ны аб'­ём экс­пар­ту ў Ра­сію. Фе­дэ­раль­ная ан­ты­ма­на­поль­ная служ­ба Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі да­пус­кае зме­ну санк­цый­на­га спі­са пра­дук­цыі па вы­ні­ках ма­ні­то­рын­гу. Пад­час аб­мер­ка­ван­няў у Ра­сіі пла­ну­ец­ца раз­гле­дзець усе ме­ры, на­кі­ра­ва­ныя на на­сы­чэн­не ўнут­ра­на­га рын­ку, у тым лі­ку ў част­цы ўня­сен­ня змя­нен­няў у спіс та­ва­раў, у да­чы­нен­ні да якіх уве­дзе­на за­ба­ро­на. Так­са­ма ў РФ да­пус­ка­ец­ца зні­жэн­не мыт­ных ста­вак на шэ­раг хар­чо­вых та­ва­раў, у да­чы­нен­ні да якіх уве­дзе­на за­ба­ро­на і якія не­аб­ход­ныя для та­го, каб на­сы­ціць унут­ра­ны ры­нак.

У лю­бым вы­пад­ку, на­ват ня­гле­дзя­чы на маг­чы­мае змя­нен­не Ра­сі­яй пе­ра­лі­ку та­ва­раў, за­ба­ро­не­ных да ўво­зу, гэ­та не вель­мі паў­плы­вае на аб'­ёмы бе­ла­рус­кіх па­ста­вак. Але ўсё пад­лі­чыць мож­на толь­кі та­ды, ка­лі ў Бе­ла­ру­сі збя­руць увесь ура­джай, вы­зна­чаць шля­хі, аб'­ёмы па­ста­вак і цэ­ны на сы­ра­ві­ну, якая бу­дзе пе­ра­пра­цоў­вац­ца і экс­пар­та­вац­ца ў РФ у вы­гля­дзе га­то­вай пра­дук­цыі, а так­са­ма дак­лад­на вы­зна­чаць шля­хі на­паў­нен­ня ўнут­ра­на­га рын­ку. Так­са­ма не­аб­ход­на ўліч­ваць фак­тар кан­ку­рэн­цыі. Бо ўжо ця­пер Бе­ла­русь за­не­па­ко­е­на маг­чы­мым экс­пар­там та­ва­раў з Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за праз Укра­і­ну ў Бе­ла­русь, Ка­зах­стан і Ра­сію ў су­вя­зі з пад­пі­сан­нем Укра­і­най да­га­во­ра аб аса­цы­я­цыі з ЕС. Ад гэ­та­га мо­жа па­цяр­пець у пер­шую чар­гу на­ша эка­но­мі­ка.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.