Вы тут

Нам міль­яр­да ма­ла


Бе­ла­рус­ка-Ка­зах­стан­скі біз­нес-фо­рум стар­та­ваў учо­ра ў Мін­ску. Бе­ла­русь пры­мае ганд­лё­вую мі­сію з 12 ка­зах­стан­скіх прад­пры­ем­стваў. Вес­ці пе­ра­мо­вы аб су­пра­цоў­ніц­тве бу­дуць ка­зах­стан­скія кам­па­ніі, якія зай­ма­юц­ца вы­твор­час­цю бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў, пра­дук­таў хар­ча­ван­ня, ма­шы­на­бу­даў­ні­ча­га аб­ста­ля­ван­ня, хі­міч­най і фар­ма­цэў­тыч­най пра­дук­цыі.

Біз­нес-фо­рум пра­хо­дзіць ужо трэ­ці год за­пар. Но­выя ганд­лё­выя ўза­е­ма­вы­гад­ныя маг­чы­мас­ці з'я­ві­лі­ся дзя­ку­ю­чы па­гад­нен­ням унут­ры Мыт­на­га са­ю­за. Як ад­зна­чае Вя­ча­слаў Ра­ву­та, пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­кай ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вай па­ла­ты, уза­ем­ны экс­парт та­ва­ра­мі раз­ві­ты да­стат­ко­ва доб­ра, ча­го нель­га па­куль што ска­заць пра экс­парт па­слуг. Бе­ла­русь і Ка­зах­стан яшчэ не да кан­ца за­сво­і­лі свае па­тэн­цый­ныя маг­чы­мас­ці ў гэ­тым кі­рун­ку. У пры­ват­нас­ці, гэ­та ты­чыц­ца бу­даў­ніц­тва і ахо­вы зда­роўя. Так­са­ма ма­гут­ным ры­ча­гом су­пра­цоў­ніц­тва з'яў­ля­ец­ца су­мес­ная пра­ца па па­гад­нен­нях Адзі­най эка­на­міч­най пра­сто­ры.

«Мы пры­еха­лі з мэ­тай ума­ца­ваць ужо на­ла­джа­ныя су­вя­зі і знай­сці но­вых парт­нё­раў для па­шы­рэн­ня дзе­ла­во­га су­пра­цоў­ніц­тва. Сён­ня та­ва­ра­зва­рот па­між на­шы­мі кра­і­на­мі скла­дае ка­ля 1 міль­яр­да до­ла­раў. Але, як бы­ло ад­зна­ча­на кі­раў­ні­ка­мі дзяр­жаў, та­ва­ра­зва­рот не­аб­ход­на па­вя­лі­чыць у 2 ра­зы. Та­кія ме­ра­пры­ем­ствы спры­я­юць да­сяг­нен­ню па­стаў­ле­ных мэ­таў», — пад­крэс­ліў Ме­ер­жан Май­ке­наў, на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня АТ «KАZNЕХ ІNVЕST».

У Ка­зах­ста­не функ­цы­я­нуе больш за 100 су­мес­ных вы­твор­час­цяў. Су­мар­ны аб'­ём ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў скла­дае больш за 100 міль­ё­наў до­ла­раў. У Ка­зах­ста­не пра­цу­юць ка­ля 20 сэр­віс­ных цэнт­раў та­кіх бе­ла­рус­кіх кам­па­ній, як МАЗ, Бе­лАЗ, МТЗ, «Ат­лант».

«Для Ка­зах­ста­на во­пыт Бе­ла­ру­сі ў раз­віц­ці ма­шы­на­бу­да­ван­ня і сель­скай гас­па­дар­кі мае вя­лі­кае зна­чэн­не. З ад­на­го бо­ку, мы ву­чым­ся ў бе­ла­ру­саў, з дру­го­га — рэа­лі­зу­ем су­мес­ныя пра­ек­ты ў Ка­зах­ста­не. Мы пры­еха­лі з вя­лі­кай на­менк­ла­ту­рай — для аб­мер­ка­ван­ня маг­чы­мас­цяў па­ве­лі­чэн­ня па­ста­вак ка­зах­стан­скай пра­дук­цыі ў Бе­ла­русь. Пла­ну­ем да­вес­ці экс­парт да 300 міль­ё­наў до­ла­раў», — ад­зна­чыў Ме­ер­жан Май­ке­наў.

Па аб'­ёме экс­пар­ту для Бе­ла­ру­сі Ка­зах­стан з'яў­ля­ец­ца трэ­цім знач­ным парт­нё­рам у СНД — пас­ля Ра­сіі і Укра­і­ны. Саль­да знеш­ня­га ганд­лю па­між дзвю­ма кра­і­на­мі ле­тась скла­ла 785,9 міль­ё­на до­ла­раў. За сту­дзень — са­ка­вік гэ­та­га го­да саль­да ўжо скла­ла 162,3 міль­ё­на до­ла­раў. Аб'­ём знеш­ня­га ганд­лю па­слу­га­мі ў сту­дзе­ні — лю­тым 2014‑га па­вя­лі­чыў­ся на 29% у па­раў­на­нні з 2013 го­дам і склаў 12,2 міль­ё­на до­ла­раў.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.