Вы тут

Жы­ве па­мяць — жыц­цё пра­цяг­ва­ец­ца


Ідуць га­ды, змя­ня­юц­ца па­дзеі. Мно­гія з іх страч­ва­юць свой ко­лер, але па­мяць пра кры­ва­выя ста­рон­кі гіс­то­рыі на­шай кра­і­ны жы­ве і ця­пер. На жаль, вель­мі ма­ла за­ста­ло­ся ўдзель­ні­каў і све­дак па­дзей Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. У кож­на­га з іх — свае ўспа­мі­ны пра вай­ну, свая гор­кая па­мяць...

Жы­ве ў вёс­цы Ла­пе­ні­ца, што на Гро­дзен­шчы­не, вы­дат­ная жан­чы­на. Не так даў­но я да­ве­даў­ся, што Га­лі­на Ва­сіль­еў­на Грыш­ке­віч у вай­ну бы­ла яшчэ дзі­цем. У той час яна, ся­мі­га­до­вая дзяў­чын­ка, з баць­ка­мі жы­ла на Мя­дзель­шчы­не, у мяс­тэч­ку Кры­ві­чы. Ка­лі па­ча­ла­ся вай­на, баць­ка пай­шоў на фронт. А ма­ці, На­дзея Ва­сіль­еў­на, па­да­ла­ся з дзець­мі на ўсход да рад­ні, пад Ві­цебск.
Шмат ча­го да­вя­ло­ся пе­ра­жыць у тыя страш­ныя га­ды... Ужо па да­ро­зе яны ледзь не за­гі­ну­лі, бо ка­ля го­ра­да Ле­пе­ля тра­пі­лі пад на­лёт ня­мец­кай авія­цыі. А ка­лі, на­рэш­це, даб­ра­лі­ся да на­шых, то і там доў­га не за­тры­ма­лі­ся. Нех­та да­нёс па­лі­ца­ям, што баць­ка — ка­му­ніст, да та­го ж ва­юе на фрон­це. За гэ­та сям'ю ледзь не рас­стра­ля­лі.
Па­дзеі ва­ен­на­га лі­ха­лец­ця бо­лем ад­гу­ка­юц­ца ў сэр­цы гэ­тай не­ма­ла­дой жан­чы­ны. «Ма­ці ра­зу­ме­ла, што жыц­ця нам тут не бу­дзе, — уз­гад­вае Га­лі­на Ва­сіль­еў­на. — І мы па­да­лі­ся ў Ра­сон­скі ра­ён, да мат­чы­най сяст­ры. Спа­кой­на­га жыц­ця і тут не прад­ба­чы­ла­ся, бо ма­ці ста­ла пад­трым­лі­ваць су­вязь з пар­ты­за­на­мі».
Для іх бы­ло толь­кі адзі­нае вый­сце — іс­ці ў лес, да на­род­ных мсці­ўцаў. Жан­чы­на па­мя­тае, як доў­га пра­бі­ра­лі­ся праз гу­шчар, пе­ра­ла­зі­лі па жэрд­ках праз асу­шаль­ныя ка­на­вы. Так тра­пі­лі ў атрад імя Ра­ка­соў­ска­га. Жы­лі ў зям­лян­цы. Прый­шло­ся пе­ра­жыць усё: і го­лад, і хо­лад, і страх за жыц­цё. Ма­ту­ля ха­дзі­ла ў штаб ва­рыць ежу, мыць бя­ліз­ну, да­гля­даць па­ра­не­ных. Вель­мі цяж­ка бы­ло зі­мой: у сы­рой зям­лян­цы хва­рэ­лі, да­па­маг­чы не бы­ло ка­му. Ля­чыц­ца пры­хо­дзі­ла­ся са­мім. Да та­го ж і ес­ці не бы­ло ча­го. Ле­там збі­ра­лі яга­ды, а по­тым ха­дзі­лі да ла­ты­шоў і аб­мень­ва­лі на га­рох, му­ку. Пра соль на­ват і не ўспа­мі­на­лі. Кры­ху паз­ней ста­лі пры­ля­таць са­ма­лё­ты з ты­лу. Яны скід­ва­лі ў мяш­ках соль, якую по­тым па дра­боч­ку збі­ра­лі дзе­ці ў ле­се.
Верш «Ля­сы Ра­сон­шчы­ны» Га­лі­на Ва­сіль­еў­на на­пі­са­ла яшчэ ў ран­нім юнац­тве пад уз­дзе­ян­нем пе­ра­жы­та­га:

Ля­сы Ра­сон­шчы­ны гус­тыя,
Наш бе­ла­рус­кі род­ны край.
Вас не за­бу­дзем мы, жы­выя, —
Нас збе­раг­лі ад дзі­кіх зграй.

Вы са­гра­ва­лі ў моц­ны хо­лад,
Тра­вой ля­чы­лі ад хва­роб,
Ва­дой па­ілі, хоць з ба­лот,
І ел­кі сла­лі на су­гроб.

Бы­лі ра­тун­кам і ахо­вай
Для мно­гіх ад ва­ро­жых куль.
І з ле­су йшлі ў бой пар­ты­за­ны,
Гра­мі­лі во­ра­гаў ад­туль.
«А по­тым нас, дзя­цей, са­ма­лё­там ад­пра­ві­лі ў са­вец­кі тыл, — ус­па­мі­нае Га­лі­на Ва­сіль­еў­на. — Мы з сяст­рой тра­пі­лі ў дзі­ця­чы дом у Ка­лі­нін­скай воб­лас­ці. Там і жы­лі да са­ма­га вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі».
Так за­кон­чы­лі­ся для яе з сяст­рой тры стра­шэн­ныя га­ды фа­шысц­кай аку­па­цыі — га­ды па­кут і ня­ста­чы. Га­лі­на Ва­сіль­еў­на заў­сё­ды га­на­ры­ла­ся сва­ім баць­кам, які прай­шоў ба­я­вы шлях ад ра­да­во­га да ка­пі­та­на і за­кон­чыў вай­ну ў Ве­не. За час ба­ёў Ва­сіль Яфі­ма­віч быў двой­чы па­ра­не­ны, бо на па­са­дзе па­літ­ру­ка пер­шым па­ды­маў­ся ў ата­ку — і бай­цы іш­лі сле­дам. «Асаб­лі­ва нам у дзя­цін­стве па­да­ба­ла­ся з сяст­рой раз­гля­даць яго ўзна­га­ро­ды: два ор­дэ­ны Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, ме­да­лі «За ад­ва­гу», «За ўзяц­це Бу­да­пеш­та», «За вы­зва­лен­не Ве­ны», «За пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй», — пра­цяг­вае жан­чы­на.
Сваё жыц­цё яна звя­за­ла з пра­фе­сі­яй на­стаў­ні­ка. Шмат га­доў Га­лі­на Ва­сіль­еў­на вы­кла­да­ла рус­кую мо­ву і лі­та­ра­ту­ру ў мяс­цо­вай шко­ле. І ця­пер яна заў­сё­ды жа­да­ны госць на свя­точ­ных ме­ра­пры­ем­ствах. Ня­гле­дзя­чы на па­важ­ны ўзрост, не губ­ляе жыц­ця­люб­ства і ап­ты­міз­му, ра­ду­ец­ца пос­пе­хам сва­іх вуч­няў. Жан­чы­на за­хоў­вае ў сэр­цы па­мяць аб мі­ну­лым. Ёй заў­сё­ды ёсць аб чым рас­ка­заць нам, ма­ла­до­му па­ка­лен­ню, бо па­куль жы­ве па­мяць — жыц­цё пра­цяг­ва­ец­ца.
Яў­ген АСМА­ЛА­ВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.