Вы тут

Са студэнцкай лаўкі — на фронт...


Новы інтэрнэт-праект пад дэвізам «Каб памяталі» быў запушчаны напярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Яго аўтарамі сталі студэнты факультэта сацыякультурных камунікацый.

Тэматычныя старонкі сайта «Слава героям БДУ» распавядаюць пра першыя дні вайны, пра дзейнасць БДУ ў эвакуацыі, пра герояў-добраахвотнікаў, якія пайшлі на фронт наўпрост з паточнай аўдыторыі, а таксама пра пасляваенны этап аднаўлення ВНУ.

З дапамогай візуальнага рада наведвальнікі сайта могуць убачыць 12 Герояў Савецкага Саюза — былых супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ, разбураныя ў 1941 годзе і адноўленыя пасля вайны навучальныя карпусы БДУ, архіўныя фатаграфіі даваеннага Мінска, ваенныя плакаты, экспазіцыю абноўленага Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Вядома, што ў суботу 21 чэрвеня 1941 года ў БДУ была запланавана навуковая сесія, прымеркаваная да 20-годдзя ўніверсітэта. Да гэтай падзеі падрыхтавалі вялікую выставу навукова-адукацыйных дасягненняў ВНУ. Але галоўная частка святкавання і пасяджэнне Вучонага савета павінны былі адбыцца 29-га чэрвеня... Сёння ўжо вядома, што менавіта 29 чэрвеня 1941 года Мінск быў акупаваны фашыстамі. У будынку фізічнага факультэта, дзе зараз размяшчаецца рэктарат, уладкаваліся нямецкія сувязісты чыгуначных войскаў, у біялагічным корпусе — камендатура горада і вобласці, а медыцынскі корпус заняло гестапа.

У маі 1943 года Савет народных камісараў прыняў рашэнне аднавіць дзейнасць БДУ на новым месцы — на станцыі «Сходня» пад Масквой. Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт і іншыя ВНУ краіны падзяліліся з БДУ патрэбнымі для вучобы матэрыяламі і ў кастрычніку 1943 года каля 300 беларускіх студэнтаў зноў прыступілі да заняткаў....

Мяркуецца, што ў далейшым сайт «Слава героям БДУ» будзе ўдасканальвацца і папаўняцца новымі візуальнымі і інфармацыйнымі матэрыяламі. Напрыклад, на ім будуць размешчаны сучасныя фатаграфіі святкавання ў БДУ 70-годдзя Вялікай Перамогі і Дня Незалежнасці Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.