Вы тут

Вынікі апытання аб дзейнасці праваахоўных і кантралюючых органаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе Міністэрства ўнутраных спраў адзначыў, што работа міліцыі дае магчымасць мець належны ўзровень грамадскай бяспекі ў краіне.


Пры гэтым кіраўнік дзяржавы спасылаўся і на вынікі сацыяльнага даследавання. Паводле яго слоў, амаль 82 працэнты апытаных заявілі, што адчуваюць сябе ў бяспецы на вуліцах і ў грамадскіх месцах. Больш у гэтым упэўнены жыхары Гродзенскай і Мінскай абласцей (86,5% апытаных), менш — тыя, хто жыве ў Мінску, Брэсцкім і Магілёўскім рэгіёнах (79%).

Што тычыцца дзейнасці праваахоўных органаў, 28 працэнтаў лічаць, што яна за апошні час палепшылася, а 39 працэнтаў апытаных розніцы ў працы за апошні час не ўбачылі.

Большасць рэспандэнтаў засталіся задаволенымі рэжымам працы і абслугоўваннем насельніцтва ў структурах МУС (71,5%) і толькі 5 працэнтаў мяркуюць іначай. 57 працэнтаў удзельнікаў даследавання задаволены прафесіяналізмам, аператыўнасцю, прыстойнасцю, тактоўнасцю праваахоўнікаў.

Вынікі апытання таксама сведчаць аб тым, што за апошні год, як і ў мінулыя перыяды, грамадзяне найчасцей звярталіся па дапамогу, рашэнне ўзніклых пытанняў у органы ўнутраных спраў. Сярод іх больш за палову (55,5%) адзначылі, што іх праблемы вырашылі паспяхова.

У выніку дадзеныя паказалі, узровень даверу праваахоўных органаў склаў 67 працэнтаў. Найбольш беларусы давяраюць супрацоўнікам пракуратуры (73%) і судоў (71%). Большасць насельніцтва краіны (69%) адчувае сябе абароненай ад магчымага самавольства міліцыі.

taras@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дзеля даверу людзей

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.