Вы тут

Кантрабандыст хаваў пад адзеннем больш за 130 пачкаў цыгарэт


Увагу лідскіх пагранічнікаў у пункце пропуску «Доцішкі» 32-гадовы жыхар Воранаўскага раёна прыцягнуў... сваёй паходкай.


Ён рухаўся быццам робат і, як аказалася пасля праверкі, на тое была даволі важкая прычына. Незвычайная паходка тлумачылася тым, што мужчына хаваў пад адзеннем больш за 130 пачкаў цыгарэт, прымацаваўшы кантрабандны тавар скотчам па ўсім целе. Але «нумар» не прайшоў.

prakopchik@zviazda.by

Загаловак у газеце: Кантрабандыста выдала... паходка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.