Вы тут

Зменены каляндар прафілактычных прышчэпак


Адменена, напрыклад, рэвакцынацыя супраць туберкулёзу: раней прышчэпкі супраць гэтага захворвання рабілі на 3-5-ты дзень пасля нараджэння і ў 7 гадоў. Цяпер вакцынацыя будзе праводзіцца толькі пры нараджэнні.


Паводле слоў дацэнта кафедры фтызіяпульманалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, кандыдата медыцынскіх навук, галоўнага пазаштатнага фтызіяпедыятра Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Жанны КРЫВАШЭЕВАЙ, вакцынацыя БЦЖ не толькі прафілактуе развіццё туберкулёзу пры сутыкненні з палачкай Коха ў першыя дні жыцця, калі імунітэт яшчэ не сфарміраваны, але і папярэджвае развіццё цяжкіх, небяспечных формаў гэтага захворвання, напрыклад менінгіту. Неабходнасць БЦЖ-вакцынацыі дзяцей ранняга ўзросту ў сучаснай эпідэмічнай сітуацыі не выклікае сумненняў. Якасна праведзеная імунізацыя спрыяе працягламу, да 10 гадоў і болей, захаванню супрацьтуберкулёзнага імунітэту.

Ахоўная функцыя паўторных прышчэпак супраць туберкулёзу не падмацавана навуковымі данымі і шматлікімі кантрольнымі даследаваннямі, якія праводзіліся Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Разам з сумніўнай эфектыўнасцю былі даказаны і іх адмоўныя біялагічныя ўздзеянні.

Адмяняецца таксама рэвакцынацыя супраць поліяміэліту ў 18 месяцаў і ў 2 гады. Аптымальным варыянтам з улікам імунітэту папуляцыі застаецца 4-разовая імунізацыя інактываванай («нежывой») вакцыны ў 3, 4, 5 месяцаў і 7 гадоў, паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя. Цяпер у краіне праводзіцца вакцынацыя супраць 12 інфекцый: гепатыту В, туберкулёзу, дыфтэрыі, слупняку, коклюшу, поліяміэліту, адру, паратыту, краснухі, пнеўмакокавай і гемафільнай інфекцыі, грыпу.

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.