Вы тут

Рэўматоідны артрыт: западозрыць раней, каб прыняць меры


Гэта запаленчае захворванне злучальнай тканкі суставаў вылечыць немагчыма, але лячыць трэба. Што прыводзіць да гэтага стану, дакладна не вядома. Аднак існуюць моманты, якія, як лічыцца, могуць яму спрыяць.


Па-першае, генетыка. Сямейна-генетычная схільнасць даказваецца павышанай частатой захворвання сярод сваякоў хворых (ва ўсіх выяўляецца парушэнне так званай імуналагічнай рэактыўнасці). Звязваецца паталогія і з вірусамі — Эпштэйна-Бар (яму даследчыкі ўдзяляюць найбольшую увагу), рэтравірусамі, вірусамі краснухі, герпесу, парвавірусам В19, цытамегалавірусам, мікаплазмай і інш. У апошнія гады абмяркоўваецца роля і мікабактэрый. Сярод іншых фактараў — жаночы пол, узрост пасля 45 гадоў, некаторыя спадарожныя захворванні (насаглотачная інфекцыя, прыроджаныя дэфекты сустаўна-касцявой сістэмы).

— У большасці пацыентаў рэўматоідны артрыт пачынаецца паступова, праяўляецца стамляльнасцю, слабасцю, зніжэннем апетыту, пахудзеннем і іншымі сімптомамі, — тлумачыць урач-рэўматолаг 3-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі г. Мінска Алена СІДАРОВІЧ. — Аднак самае характэрнае — поліартрыт, запаленне адразу некалькіх суставаў. Як правіла, развіваецца сіметрычнае двухбаковае пашкоджанне суставаў кісцяў, ступняў, каленяў, а таксама міжпазваночных суставаў шыі. Адчуваецца боль пры націсканні, ёсць прыпухласць, скаваны рух, павышэнне тэмпературы скуры над суставам. Часта адзначаецца скаванасць руху ў суставах пасля працяглага спакою. Ранішняя скаванасць больш за 1 гадзіну амаль заўсёды сведчыць аб артрыце. Час ад часу захворванне абвастраецца, а па меры таго, як прагрэсуе, суставы дэфармуюцца (таму што сустаўны храсток часткова разбурыўся, сухажыллі і капсулы сустава расцягнуліся).

У якасці дадатковых метадаў дыягностыкі могуць прызначацца агульны і біяхімічны аналізы крыві (у крыві выяўляюцца прыкметы запалення і павышэнне ўзроўню рэўматоіднага фактару), рэнтгенаграфія пашкоджаных суставаў.

Што трэба рабіць?

Многія хворыя доўга не звяртаюць увагі на змяненні ў суставах, лічаць гэта звычайнымі ўзроставымі працэсамі, звязанымі са старэннем. Гэта памылка. Пры з'яўленні пералічаных сімптомаў неабходна як мага хутчэй звярнуцца спачатку да тэрапеўта. Самым важным будзе не вылечыцца наогул (бо захворванне хранічнае), а зменшыць запаленне, абязболіць, палепшыць і захаваць функцыю суставаў. Пры абвастрэннях прымяняюцца супрацьзапаленчыя сродкі. Наогул базісная тэрапія ўключае імунадэпрэсанты і цытастатычныя прэпараты, якія запавольваюць разбурэнне суставаў. Хірургічнае лячэнне прымяняецца пры неабходнасці карэкцыі выражаных дэфармацый. Хворым рэкамендуюць не толькі медыкаменты, але і лячэбную фізкультуру.

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Зранку трэба «расхадзіцца»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.