Цікавыя прэзентацыі ад выданняў Выдавецкага дома "Звязда" - "Алеся", "Родная прырода" і "Бярозка" - можна было ўбачыць 12 мая на XX Міжнароднай спецыялізаванай выставе "СМІ ў Беларусі". А ў некаторых нават паўдзельнічаць!
Напрыклад, жаночы часопіс "Алеся" прапанаваў наведвальнікам выставы паўдзельнічаць у віктарыне з прызамі, а таксама даведацца пра унікальную школу вуснага ліку - "Сарабан". А сапраўдным падарункам ад выдання стаў канцэрт адзінай у краіне спявачкі, якая выконвае індыйскія песні, - Святланы Агарвал.
Самы "зялёны" часопіс Выдавецкага дома чарговы раз даказаў: расліны не толькі прыносяць эстэтычную асалоду ад іх сузірання - яны аказваюць лекавы эфект на арганізм. Наведвальнікі выставы даведаліся ад вядомага фітатэрапеўта, аўтара кнігі "Аптэчка прыроды" Яўгенам Пятровічам Шмярко, якія расліны трэба ўжываць пры прастудзе і якую карысць прыносіць ужыванне бярозавага соку ці кашы з амаранта.
Дзіцячы часопіс "Бярозка" пад адкрытым небам прэзентаваў для сваіх чытачоў і наведвальнікаў выставы ўжо дзеючы праект "Аповесць-канструктар" і даў магчымасць пагутарыць з першай аўтаркай праекта Алінай Длатоўскай.
Фота аўтара
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?