Вы тут

Дэпутаты зацікаўлены ва ўмацаванні адносін з Грузіяй


Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі прымае ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 25-годдзя незалежнасці Грузіі. Як паведамляе прэс-служба ніжняй палаты, у рамках праграмы візіту ў Тбілісі адбылася двухбаковая сустрэча віцэ-спікера Палаты прадстаўнікоў са старшынёй парламента Грузіі Давідам Усупашвілі.


Падчас сустрэчы Віктар Гумінскі адзначыў, што сумеснымі намаганнямі беларускія і грузінскія парламентарыі «могуць аказаць значнае садзейнічанне пашырэнню двухбаковых гандлёва-эканамічных, інвестыцыйных, навукова-тэхнічных і культурных сувязяў». Як гаворыцца ў прэс-паведамленні, бакі сышліся на тым, што неабходна, каб парламентарыі дзвюх краін больш актыўна садзейнічалі рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых падчас абмену візітамі на найвышэйшым і высокім узроўнях.

Віктар Гумінскі таксама сустрэўся і з кіраўніком парламенцкай групы дружбы «Грузія — Рэспубліка Беларусь» Аляксандрам Кантарыем. «Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў выказаў задавальненне дыялогам паміж групамі дружбы, а таксама падкрэсліў, што практыка правядзення рэгулярных сустрэч на ўзроўні парламенцкіх груп стварае дадатковыя ўмовы для развіцця ўсяго комплексу двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Грузіяй», — паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.