Вы тут

Спецыялісты абяцаюць, што крыху пасвяжэе толькі на выхадныя


Практычна з першых дзён каляндарнага лета ў нашай краіне ўсталюецца цёплае надвор'е, паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Характар надвор'я будзе вызначаць Скандынаўскі антыцыклон, толькі па паўднёвым захадзе чакаецца ўплыў атмасферных франтоў». Таму ў аўторак толькі ўдзень пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі па Брэсцкай вобласці моцныя дажджы. У асобных раёнах краіны навальніцы. Удзень месцамі ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 м/с. Максімальная тэмпература паветра будзе дасягаць 22—28 цяпла.

А вось з серады і да пятніцы ўключна, чакаецца пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 10 да 17 цяпла, удзень будзе плюс 19—26 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у выхадныя дні на тэрыторыю Беларусі завітаюць атмасферныя франты з боку паўночнага захаду і стане больш воблачнасці і дажджоў. У суботу ўначы па паўночным захадзе, а ўдзень — месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 7—14 градусаў, а ўдзень — плюс 18—25 градусаў. Пасвяжэе толькі ў нядзелю, калі ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад 7 да 14 цяпла, а максімальная ўдзень — плюс 16—23 градусы.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Максімум сонца

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.