Вы тут

Да нас на выхадныя прыйдуць франты з Балтыйскага мора


Калі ўчора яшчэ на большай частцы тэрыторыі нашай краіны з'явілася снежнае покрыва вышынёй да двух сантыметраў, то сёння яно знікне амаль канчаткова. Бо ў пятніцу амаль усюды будуць ісці кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Плюс да ўсяго — тэмпература ўдзень ад нуля да 6 градусаў цяпла. Атмасферны ціск будзе падаць.


У найбліжэйшыя дні ўмовы надвор'я на тэрыторыі краіны будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання. Чакаецца ветранае з ападкамі і павышаным тэмпературным фонам надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

А вось заўтра ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны, а ўдзень толькі месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Дарэчы, усё гэта будзе суправаджацца моцным парывістым ветрам. Уначы на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 3 да 4 цяпла, удзень — плюс 1—6 градусаў. У нядзелю будзе таксама вільготна. У асобных раёнах (у асноўным на паўночным усходзе краіны) пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла. Тэмпература паветра ўдзень чакаецца ад нуля да плюс 5 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак уначы ў асобных раёнах не абыдзецца без невялікіх ападкаў, а ўдзень пад уплывам франтальных падзелаў на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе невялікі кароткачасовы дождж, месцамі з мокрым снегам. Уначы і раніцай прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 градусаў да 2 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе ад нуля да 5 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Вышэй за норму, яшчэ і ветрана...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.