Вы тут

Курс на «зялёную» эканоміку


Летась эксперты Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый правялі трэці агляд выніковасці экалагічнай дзейнасці Беларусі (АВЭД Беларусі), вынікі якога былі зацверджаны на 21-ай сесіі Камітэта па экалагічнай палітыцы ЕЭК ААН у кастрычніку 2015 года ў Жэневе. Гэты дакумент з'яўляецца інструментам прасоўвання нацыянальнай прыродаахоўнай палітыкі, дазваляе не толькі акрэсліць шэраг праблем у гэтай сферы, але заахвоціць для іх вырашэння экспертаў і спонсараў. Эксперты даюць рэкамендацыі, якім чынам развіваць эканоміку без шкоды навакольнаму асяроддзю. Па выніках трэцяга АВЭД Беларусі выявілася, што наша краіна выканала рэкамендацыі другога агляду больш чым на 80%.


— Экалагічная палітыка з'яўляецца складнікам нацыянальнай бяспекі, — пракаментаваў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй КАБЯКОЎ. — Менавіта таму беражлівыя адносіны да рэсурсаў, гарманічнае развіццё эканомікі ў спалучэнні з захаваннем прыроды стала напрамкам развіцця, які Беларусь выбрала для сябе.

Таксама прэм'ер-міністр адзначыў, што Беларусь можа прапаноўваць свае напрацоўкі міжнароднай супольнасці. Так, наша краіна стала першай сярод удзельніц СНД, якая ўкараніла прынцып пашыранай адказнасці вытворцаў. Сярод іншых дасягненняў — распрацаваная сістэма мер па развіцці «зялёнай» эканомікі, курс на якую падтрымаў Прэзідэнт.

— Цяпер перад намі стаяць наступныя задачы: па-першае, трэба ўкараніць устойлівыя мадэлі вытворчасці і спажывання ва ўсіх галінах эканомікі. Па-другое, неабходна перайсці да «зялёных» закупак — далейшае нерацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў недапушчальнае. Па-трэцяе, мы мусім развіваць і ўкараняць інавацыйныя тэхналогіі, — падсумаваў Андрэй Кабякоў.

Таксама ён падкрэсліў, што для Беларусі вельмі важная аб'ектыўная ацэнка замежных экспертаў і іх бачанне перспектыў развіцця дзяржавы. АВЭД павышае статус краіны на міжнароднай арэне.

— Агляд дае пазітыўны сігнал аб тым, што Беларусь з'яўляецца адной з краін, якія найбольш адказна ставяцца да выканання рэкамендацый, — рэзюмаваў выканаўчы сакратар ЕЭК ААН Крысціян Фрыіс БАХ. — Гэта сведчыць аб тым, што краіна гатова змяняцца і прыслухоўвацца да меркавання спецыялістаў і такім чынам стварае спрыяльныя ўмовы для прыцягнення фінансавых сродкаў. Спадзяюся, што агляд дапаможа пры распрацоўцы плана сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі для дасягнення мэт устойлівага развіцця.

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.