Вы тут

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Карэяй?


Пытанні бязвізавых паездак, гандлёва-эканамічнага і парламенцкага супрацоўніцтва абмеркавалі падчас сустрэчы старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч і Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо.


Міхаіл Мясніковіч прапанаваў аднавіць кансультацыі па працы над праектам пагаднення паміж дзвюма краінамі аб кароткатэрміновых грамадзянскіх бязвізавых паездках. У снежні 2013 года прадстаўнікі Беларусі ўжо накіроўвалі карэйскаму боку адпаведную прапанову. Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліў, што ўзровень эканамічнага развіцця Беларусі і Карэі дазваляе казаць аб мэтазгоднасці заключэння такога дагавора.

Што тычыцца гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, то Міхаіл Мясніковіч унёс прапанову аб пабудове сумеснай фабрыкі па вытворчасці тэлевізараў і панэляў з адной з карэйскіх кампаній. Таксама ён прапанаваў актывізаваць і навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне, улічваючы, што станоўчыя прыклады такой кааперацыі ўжо ёсць. Міхаіл Мясніковіч выказаў задаволенасць праектам сумеснага беларуска-карэйскага цэнтра доступу да інфармацыі, створанага больш за год таму.

Акрамя таго, старшыня Савета Рэспублікі адзначыў, што наша краіна зацікаўлена і ў пашырэнні парламенцкага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, у гэтым кірунку «патэнцыял магчымасцяў зараз з'яўляецца недаацэненым».

«Можна было актывізаваць кантакты на ўзроўні кіраўніцтва парламентаў. Мы аднаўляем наша запрашэнне кіраўніцтву парламента Рэспублікі Карэя наведаць Беларусь», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.