Вы тут

Міхаіл Шут: здабыча торфу — няпростая справа


Карэспандэнтка «Звязды» сустрэлася з Міхаілам Шутам, дырэктарам торфапрадпрыемства «Глінка» (Столінскі раён Брэсцкай вобласці), дзе здабываецца самы лепшы ў Еўропе торф. Ён расказаў, што завод быў утвораны ў 1948 годзе, летась быў адкрыты новы цэх. На яго будаўніцтва пайшло 80 мільярдаў беларускіх рублёў, плюс 1,7 мільёна еўра чэшскай кампаніі «Рашэліна» пайшло на абсталяванне.


— Самае галоўнае, што яшчэ на старой вытворчасці мы пачалі працаваць на Еўропу, — кажа ён. — Тут у нас ужо больш якасны торф і, адпаведна, больш сур'ёзныя намеры. Тым больш, што ў нас устаноўлена чэшская лінія па расфасоўцы торфу. Цікавасць да нашай прадукцыі ёсць з боку палякаў, немцаў, чэхаў.

Па словах Міхаіла Шута, торфапрадпрыемства «Глінка» падпарадкоўваецца «Белпалівагазу».

— Чэшская кампанія нам паставіла абсталяванне, — паведаміў ён. — Але ў перспектыве — да 2020 года — чэшскія інвестары хочуць стаць нашымі акцыянерамі.

Здабыча торфу — няпростая справа:

— Некаторыя думаюць, што здабываць торф нескладана — проста нагроб рыдлёўкай, — усміхаецца дырэктар прадпрыемства. — Але гэта не так. Для таго, каб здабыць торф, трэба прыбраць усе дрэвы, пасля трэба пракапаць меліяратыўную сетку, пасля зрабіць дробнае карчаванне — дастаць пянькі з зямлі. Тэрыторыя, з якой слой торфу ўжо зняты, пасля затапліваецца вадой, і там натуральным спосабам фарміруецца балота.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Такога торфу няма больш нідзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.