Вы тут

У памяць аб Шарлі дэ Голі ўстановяць мемарыяльную дошку ў Шчучыне


Славуты француз Шарль дэ ГОЛЬ з ліпеня па верасень 1916 года знаходзіўся ў Шчучыне. Дакументы, якія пацвярджаюць гэта, знайшоў саветнік па эканамічных пытаннях пасольства Францыі ў нашай краіне Мішэль Канціні.


Мішэль КАНЦІНІ і пісьменнік, гісторык Вячаслаў БАНДАРЭНКА пабывалі ў Шчучыне, каб адшукаць месца, дзе 100 гадоў таму падчас Першай сусветнай вайны быў у палоне капітан Шарль дэ Голь, які потым стаў генералам і прэзідэнтам Францыі.

Адпаведныя звесткі ёсць у лістах французскага афіцэра Сальмона, які разам з Шарлем дэ Голем знаходзіўся ў палоне. Сальмон пісаў, што іх, 35 афіцэраў, прывезлі ў Шчучын, які знаходзіцца паміж Гродна і Лідай, і ўтрымлівалі ў двухпавярховым цагляным корпусе фабрыкі. Верагодна, гэта адзін з будынкаў, дзе цяпер размяшчаецца цэх аўтатрактарных камплектаў завода «Аўтапровад», а раней знаходзілася піларама князёў Друцкіх-Любецкіх.

Старшыня Шчучынскага райвыканкама Сяргей ЛОЖАЧНІК паведаміў, што на адміністрацыйным будынку завода «Аўтапровад» неўзабаве плануецца ўстанавіць мемарыяльную дошку ў памяць аб знаходжанні тут французскіх афіцэраў, сярод якіх быў Шарль дэ Голь.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.