Вы тут

Аляксандр Радзькоў: «Спяшацца ствараць партыю не трэба»


Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» не бачыць неабходнасці ў тым, каб станавіцца партыяй. Аб гэтым кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб'яднання Аляксандр РАДЗЬКОЎ заявіў у размове з дэлегацыяй Кобрынскай раённай арганізацыі Белай Русі ў штаб-кватэры аб'яднання. Па яго словах, нягледзячы на тое, што ў шэрагах аб'яднання практычна 165 тысяч членаў, якія маюць актыўную палітычную пазіцыю, сёння ўсё яшчэ складана казаць пра тое, каб станавіцца партыяй.


«У грамадскага аб'яднання каласальны палітычны вопыт. На яго рахунку парламенцкія выбары 2008, 2012 гадоў, выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў 2010 і 2014 гадоў, выбары Прэзідэнта ў 2010 і 2015 гадах. Не стаў выключэннем удзел членаў грамадскага аб'яднання ў сёлетніх выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Падчас парламенцкіх выбараў грамадскае аб'яднанне наведвалі назіральнікі з АБСЕ і ПАСЕ. Для іх было цікава, што мы настолькі арганізаванае аб'яднанне і пры гэтым не з'яўляемся партыяй, але функцыянуем па партыйным прынцыпе. Са стварэннем партыі сёння не трэба спяшацца. Пра гэта можа быць гаворка, толькі калі з'явіцца адпаведная патрэба і матывацыя», — растлумачыў Аляксандр Радзькоў.

Таксама з кобрынскімі калегамі абмяркоўваліся пытанні дзяржаўнага і грамадскага жыцця краіны, перспектывы развіцця аб'яднання. Акрамя таго, члены арганізацыі падвялі вынікі сваёй работы ў перыяд парламенцкіх выбараў і ўнеслі прапановы па ўдзелу ў выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

У канцы пасяджэння Аляксандр Радзькоў прыняў у шэрагі арганізацыі новых удзельнікаў і ўручыў ім членскія білеты. «Такія сустрэчы не толькі вучаць і аб'ядноўваюць членаў арганізацыі, але і даюць імпульс да далейшага развіцця», — адзначыў кіраўнік аб'яднання.

Далей члены дэлегацыі пазнаёміліся з дзейнасцю Фрунзенскай раённай арганізацыі і наведалі шэраг сацыяльных і гістарычных аб'ектаў Мінска.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Спяшацца ствараць партыю не трэба

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.