Вы тут

Пра небяспеку папярэдзяць «Аднакласнікі»?


Расійская сацыяльная сетка дадала ў свой сайт і мабільныя праграмы новую функцыю — папярэджанне пра надзвычайныя сітуацыі. Пры яе дапамозе карыстальнікі змогуць атрымаць усю неабходную актуальную інфармацыю і ўпэўніцца ў тым, што сябры і блізкія знаходзяцца ў бяспецы.


Праект быў створаны ў супрацоўніцтве сацыяльнай сеткі і МНС Расіі, аднак у хуткім часе павінен запрацаваць і ў Беларусі. Прынцып дзеяння просты: падчас стыхійных бедстваў і катастроф праграма будзе рассылаць апавяшчэнні ўсім карыстальнікам, якія, згодна з дадзенымі GPS і інфармацыяй, указанай у профілі, знаходзяцца ў зоне надзвычайнага здарэння. Разам з гэтым адрасат будзе атрымліваць нумары экстранных службаў і карысную інфармацыю аб тым, як весці сябе ў канкрэтнай сітуацыі. Акрамя таго, функцыя дасць магчымасць карыстальнікам, якія знаходзяцца ў зоне бедства, устанаўліваць статус «Я ў бяспецы» (які будзе бачны сябрам) і аператыўна даведвацца, хто са знаёмых аказаўся ў раёне надзвычайнай сітуацыі.

— Падобная функцыя ўжо рэалізавана ў нашай уласнай мабільнай праграме «МНС: дапамога побач!», — каментуе прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь НАВІЦКІ. — Акрамя паведамленняў пра надвор'е, там таксама рэалізавана функцыя папярэджанняў пра надзвычайныя сітуацыі ў форме, зручнай для карыстальнікаў.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.