Вы тут

Сяргей Абламейка стаў дзясятым уладальнікам залатога медалю НАН


Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэмік Сяргей Абламейка ўзнагароджаны залатым медалём Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэтай узнагароды ён удастоены за асабісты ўклад у развіццё галіны інфармацыйных і касмічных тэхналогій, а таксама за шматгадовую плённую навуковую, навукова-арганізацыйную і педагагічную дзейнасць.


Нагрудны знак «Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» — вышэйшая ўзнагарода Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яна заснавана пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ў 2007 годзе, і яе прысуджэнне з'яўляецца прызнаннем выдатных заслуг узнагароджанага перад навукай і грамадствам.

За дзевяць гадоў ганаровым знакам былі ўзнагароджаны толькі дзевяць выдатных навукоўцаў, сярод якіх акадэмік Пётр Віцязь, акадэмік, Герой сацыялістычнай працы, ганаровы прэзідэнт НАН Беларусі Мікалай Барысевіч, замежны член НАН Беларусі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Жарэс Алфёраў і іншыя. Рэктар БДУ, акадэмік Сяргей Абламейка стаў дзясятым уладальнікам залатога медалю НАН Беларусі. Нагрудны знак рэктару БДУ ўручыў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Уладзімір Гусакоў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Дзясяты ўладальнік залатога медалю НАН

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.