Вы тут

Носьбіты розных моў чытаюць верш Максіма Багдановіча


Адбываецца гэта ў межах адмысловага праекта «Максіма Багдановіча чытаюць на мовах свету», зладжанага Выдавецкім домам «Звязда» разам з вядомым даследчыкам творчасці Максіма Багдановіча, літаратуразнаўцам Міколам Трусам, пры падтрымцы Літаратурнага музея класіка і сталічнай бібліятэкі №8, якая носіць яго імя. Выдатны верш Максіма «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...» у перакладзе на розныя мовы чытаюць іх носьбіты. 


Тэорыя паэтычнага перакладу сцвярджае: пераствораны на іншай мове, верш мусіць захоўваць не толькі сэнс і рыфму, але і рытм, мелодыку гучання. Гэта амаль магія — агучаны на незнаёмай мове, твор можа падацца родным і блізкім. Менавіта такое чараўніцтва адбываецца, калі чуеш твор Максіма Багдановіча на кітайскай, харвацкай, карацінскай і многіх іншых мовах.

Праект, зладжаны да 125-годдзя класіка, якое мы адсвяткуем 9 снежня, яшчэ раз даказвае — сапраўдная паэзія не мае межаў, прыгажосць слова паэта выразна адчуваецца на розных мовах, а мелодыка, закладзеная ў яго аўтарам, зачароўвае і прымушае думаць. Верш «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...» напісаны ў часы, калі ішла Першая сусветная вайна, заклікае да ўзаемаразумення, міру. Сапраўды, перафразаваўшы знакамітыя словы паэта, навошта сварыцца, калі мы ўсе разам ляцім да зор?

Магчыма, з гэтай прычыны, зразумеўшы пастулат Максіма, на прапанову арганізатараў праекта «Максіма Багдановіча чытаюць на мовах свету» так ахвотна адгукнуліся прадстаўнікі іншых народаў і культур, якія жывуць у Беларусі, а таксама носьбіты моў з усяго свету.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Паэзія без межаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.