Вы тут

Чытачка Вера Жукава: "Звязда" прывівае павагу да роднай мовы


Вера Мікалаеўна Жукава, жыхарка райцэнтра Ушачы:

— Я родам з вёскі Пуцілкавічы — малой радзімы Петруся Броўкі. Мо і дзякуючы гэтаму люблю беларускую мову, літаратуру. Спачатку «Звязду» выпісвала мая мама. А потым і я. Бывае, паквартальна не атрымаецца афармляць падпіску, дык на месяц выпісваю. А калі не выпішу і на месяц, бо перыядычна зусім цяжка з грашыма, на наступны — абавязкова! Без газеты ўжо не магу.

У «Звяздзе» мне падабаецца чытаць пра традыцыі беларусаў, цікавыя артыкулы пра тое, што адбываецца ў краіне і свеце. Я выгадавала сына, дачку, падрастаюць шасцёра ўнукаў: тры дзяўчынкі і тры хлопчыкі. Газета прывівае і ім павагу да роднай мовы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Ушацкі раён — Віцебск

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.