Вы тут

Яўген Шастакоў: постсавецкія інтэграцыйныя аб'яднанні «выйшлі з СНД»


Учора ў Выканкаме Садружнасці Незалежных Дзяржаў прайшла міжнародная канферэнцыя «Мінскага дыялогу» «25 гадоў без СССР: куды вядуць постсавецкія траекторыі?». Удзельнікі абмеркавалі здабыткі і страты краін, што раней уваходзілі ў Савецкі Саюз.


Намеснік міністра замежных спраў Яўген ШАСТАКОЎ заявіў, што ўнікальнасць Садружнасці можна ахарактарызаваць наступным чынам: агульная культурна-гістарычная спадчына, памножаная на ўсебаковае шматпланавае супрацоўніцтва.

Намеснік кіраўніка дыпламатычнага ведамства звярнуў увагу, што ні адно з постсавецкіх інтэграцыйных аб'яднанняў не церпіць сёння такой жорсткай крытыкі, як СНД.

— І пры гэтым усе яны без выключэння: і Саюзная беларуска-расійская дзяржава, і Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы, і Еўразійская эканамічная супольнасць, вобразна кажучы, — «выйшлі з СНД», — адзначыў Яўген Шастакоў. — Іх удзельнікі выбудоўваюць інтэграцыйныя сувязі, якія ў той ці іншай меры карэлююць з працэсамі, пачатымі менавіта ў Садружнасці. Ідуць складаныя працэсы замяшчэння, пошуку і запаўнення ўласных ніш, адсячэння дублюючых альбо неэфектыўных функцый. Не памылюся, калі скажу, што менавіта СНД у найбольшай меры асацыюецца з постсавецкай прасторай.

Раман АЛЯХНОВІЧ

Загаловак у газеце: «Стартавая пляцоўка» інтэграцыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.