Вы тут

Жыхар Нотынгемшыра выпадкова знайшоў старадаўні залаты пярсцёнак


Жыхар англійскага Нотынгемшыра «гуляў» па лесе з металашукальнікам, і таксама яму пашанцавала — ён знайшоў старадаўні залаты пярсцёнак з сінім каменем. Антыквары датавалі знаходку XІV стагоддзем і ацанілі ў дзясяткі тысяч долараў.


34-гадовы Марк Томпсан зарабляе на жыццё афарбоўкай вялікай гідраўлічнай тэхнікі накшталт пагрузчыкаў і экскаватараў. У якасці хобі ён ужо паўтара года гуляе па навакольных лясах з металашукальнікам. Занятак гэты шырока распаўсюджаны і рэдка прыносіць плён, але Томпсану пашанцавала больш за іншых. Падчас прагулкі па легендарным Шэрвудскім лесе ён знайшоў залаты пярсцёнак XІV стагоддзя. Удачлівы жыхар Нотынгемшыра паведаміў пра знаходку ўладам (шэрыфу Натынгемскаму). Аўкцыянеры, з якімі ён пракансультаваўся, вызначылі ўзрост пярсцёнка і ацанілі яго ў 87 000 долараў.

На пярсцёнку з 80% залатога сплаву выгравіраваны з аднаго боку ад каменя немаўля Ісус, а з другога — невядомая святая. Зараз яго вывучаюць эксперты Брытанскага музея, яны ўжо датавалі знаходку канцом дынастыі Плантагенетаў. Гэта значыць, што ад славутага насельніка Шэрвудскага лесу — Робін Гуда — вытворцу пярсцёнка аддзяляюць два стагоддзі. Сіні камень, які ўпрыгожвае каштоўнасць, нагадвае падобнае ўпрыгажэнне на магільным камені арцыбіскупа Кентэрберыйскага, якога пахавалі ў 1374 годзе.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пярсцёнак XIV стагоддзя

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.