Вы тут

З серады рэзка пахаладае


А ўначы на чацвер сіноптыкі прагназуюць да мінус 22 градусаў

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца кароткачасовае, але істотнае паніжэнне тэмпературы, паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Яшчэ сёння будзе адносна цёпла, але ветрана. У аўторак надвор'ем будзе кіраваць вільготная няўстойлівая паветраная маса. У асобных раёнах краіны чакаюцца невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу, туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра складзе ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла. Ужо ў сераду чакаецца рэзкае пахаладанне, бо на тэрыторыю краіны прагназуецца ўварванне арктычнага паветра, таму ціск пачне расці, а тэмпература — падаць. На працягу сутак яна знізіцца да мінус 3—9 градусаў, па паўночна-ўсходняй частцы краіны — да 10—12 марозу, аднак у паўднёва-заходніх раёнах будзе ад нуля да мінус 2 градусаў. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па поўдні ў асобных раёнах чакаецца кароткачасовы снег, уначы па ўсходзе краіны — слабая завіруха. На асобных участках дарог — галалёдзіца.

Самым халодным на гэтым тыдні стане чацвер. Уначы маразы яшчэ ўзмоцняцца, калі тэмпература паветра складзе мінус 10—17 градусаў, пры праясненнях — 18—22 марозу. Удзень будзе 3—10 марозу, у крайніх паўночных раёнах — ад нуля да мінус 2 градусаў. Ападкаў на працягу сутак практычна не будзе, толькі ўдзень па паўночнай частцы краіны чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог ізноў слізка.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, потым да выхадных чакаюцца паступовае падзенне атмасфернага ціску і павольны рост тэмпературы. Напрыклад, у пятніцу ў асобных раёнах прагназуецца кароткачасовы снег, а ўдзень слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 3—10 градусаў, але па паўднёвым усходзе пры праясненнях — да 11—17 марозу. Удзень будзе ад нуля да мінус 6 градусаў. Невялікі мокры снег, слабы мароз уначы і да плюс 2 градусаў удзень прагназуецца на выхадныя.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.