Вы тут

Стаўка рэфінансавання да канца 2020 года складзе 7—9%


А тэмпы росту ВУП вырастуць.

Пра гэта заявіў міністр эканомікі Уладзімір ЗІНОЎСКІ на сумесным пасяджэнні Мінэканомікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Міністр адзначыў, што сустрэча ініцыявана з мэтай абмеркавання рэалізацыі эканамічным блокам і дэпутацкім корпусам краіны рашэнняў, прынятых на пятым Усебеларускім народным сходзе — асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016—2020 гады.


«У нас няма па ёй рознагалоссяў. Усе крокі вывераны і скаардынаваны. Таму бачу сустрэчу як працяг нашага з вамі дыялогу», — дадаў міністр. Паводле яго слоў, галоўная мэта на пяць гадоў — павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця. Для яе дасягнення ў праграме вызначаны актуальныя прыярытэты: інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь. Выпрацаваны новыя інструменты і механізмы рэалізацыі эканамічнай палітыкі.

«У першую чаргу гаворка ідзе аб павышэнні эфектыўнасці кіравання эканомікай: аптымізацыя колькасці і функцый дзяржаўнага апарату, стварэнне «кампактнага» ўрада, удасканаленне адносін уласнасці», — растлумачыў міністр.

Другім кірункам стане разняволенне дзелавой ініцыятывы, удасканаленне кантрольнай дзейнасці і стварэнне рэальных умоў па паляпшэнні вядзення бізнесу. «Прадугледжаныя меры падтрымкі дадуць магчымасць прыцягнуць інвестыцыі ў развіццё тэрыторый, скараціць міжрэгіянальныя адрозненні», — лічыць Уладзімір Зіноўскі.

Трэці кірунак — зніжэнне ставак па крэдытах банкаў ва ўвязцы са зніжэннем інфляцыі ў эканоміцы да канца 2020 года да 5%. «Гэта акажа стымулюючы ўплыў не толькі на інвестыцыйную актыўнасць, але і на фінансавы стан арганізацый. Стаўка рэфінансавання да 2020 года складзе 7—9% гадавых, стаўка па новых крэдытах банкаў у нацыянальнай валюце складзе 9—11% гадавых», — расказаў міністр.

Чацвёртым кірункам Уладзімір Зіноўскі назваў стварэнне паўнавартаснага фінансавага рынку з новымі магчымасцямі для фінансавання — карпаратыўныя аблігацыі, праектнае крэдытаванне, размяшчэнне акцый на міжнародных фондавых біржах пры дапамозе замежных дэпазітарных распісак.

«Тэмп росту ВУП за пяцігоддзе прагназуецца ў дыяпазоне 112,1—115%. Гэта больш чым у 2 разы вышэй, чым у мінулай пяцігодцы. — адзначыў Уладзімір Зіноўскі. — Паказчык знешняй збалансаванасці — сальда знешняга гандлю, пачынаючы з 2017 года, прагназуецца ўстойліва станоўчым».

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.