Вы тут

На наступным тыдні ўдзень сіноптыкі абяцаюць невялікі плюс


Маразы ў нас пачнуць слабець ужо ў гэтыя выхадныя, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


У выхадныя мароз пачне губляць свае пазіцыі, будзе больш аблокаў, а вільготнасць паветра павялічыцца. У суботу і нядзелю будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і ўдзень месцамі на ўсходзе магчымы невялікі кароткачасовы снег. Уначы тэмпература паветра складзе 7—12 марозу, аднак пры праясненнях можа панізіцца да мінус 15 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 3 да мінус 8 градусаў. У панядзелак да нас завітаюць больш вільготныя паветраныя масы і надвор'ем пачне кіраваць зона паніжанага атмасфернага ціску. Будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе краіны пройдзе кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—13 марозу, пры праясненнях — да мінус 15 градусаў. Удзень — ад мінус 2 да мінус 8 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, больш істотнае пацяпленне прыйдзе ў Беларусь у аўторак. Тады пераважна па ўсходзе краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, у некаторых раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 марозу, але ўдзень будзе ўжо ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла. У сераду стане яшчэ больш камфортна: амаль паўсюдна без ападкаў, але па ўсходзе магчымы невялікі кароткачасовы снег і мокры снег. Тэмпература паветра ўначы складзе толькі 3—10 марозу, а ўдзень будзе сонечна, ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Холад адпусціць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.