Вы тут

Францыск Скарына гучаў на мовах народаў свету


Падчас ХХІV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі замежныя госці чыталі пераклады Скарыны на свае мовы, у тым ліку са зборніка «Скарына на мовах свету», які выйшаў у Выдавецкім доме «Звязда». І, вядома ж, дзяліліся ўражаннямі.


Беларускага паэта Міколу Мятліцкага таксама натхняюць прадмовы першадрукара.

Першы сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі Генадзь Іваноў адзначыў:

— Францыск Скарына — безумоўна, адзін з геніяў на нашых землях. Як чалавек, які першым зрабіў пэўную справу, — напрыклад, як Гагарын паляцеў у космас — безумоўна, ён з'яўляецца выдатным. Першую кнігу выдаць на ўсходнеславянскай мове — гэта вялікі подзвіг... З тых часоў, вядома, былі надрукаваны мільёны ці нават трыльёны кніг. Мы думаем, разважаем: хто ж быў першым? Але часам забываем дзякаваць за гэта...

Дырэктар Цэнтра азербайджанскай мовы і літаратуры пры БДПУ Салатын Мерзаева прачытала два вершы азербайджанскіх аўтараў. Сучасны кітайскі пісьменнік Хай І Фэн звярнуўся да прысутных на мове Паднябеснай.

— Творчасць Францыска Скарыны прымусіла па-новаму зірнуць на беларускую літаратуру, — адзначыў старшыня Чачэнскага аддзялення Міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Клуб пісьменнікаў Каўказа» Адам Ахматукаеў. — Ваш першадрукар натхніў мяне па-новаму зірнуць на навакольны свет. У мінулым годзе, знаходзячыся на мерапрыемствах святкавання Дня беларускага пісьменства, я шмат чаго даведаўся пра яго. Па прыездзе дадому я пераклаў на чачэнскую мову творы Францыска Скарыны, Максіма Багдановіча і працягваю займацца перакладамі. Цяпер я іначай гляджу на беларускую літаратуру і беларускую зямлю.

Адметна, што кніжная выстаўка-кірмаш аб'яднала на сваіх пляцоўках розных людзей, якія з асаблівай павагай ставяцца да подзвігу нашага першадрукара.

Відэапраект «Звязды»: Францыск Скарына на мовах народаў свету

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Словы, блізкія ўсім

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ці ўсім быць вундэркіндамі?

Ці ўсім быць вундэркіндамі?

Сучасныя малыя ведаюць алфавіт, але не ўмеюць гуляць.

Грамадства

Ці вырашаць аграгарадкі кадравую праблему ў аграпрамысловым комплексе?

Ці вырашаць аграгарадкі кадравую праблему ў аграпрамысловым комплексе?

Карэспандэнт МС пагаварыў з дэпутатам  Дзмітрыем Гобаравым.

Грамадства

Чаму ў ашмянскіх калодзежах не хапае вады

Чаму ў ашмянскіх калодзежах не хапае вады

Пітная вада ў Ашмянскім раёне — асаблівая. 

Грамадства

Праходзіць найбольш відовішчная частка вучэння «Захад—2017»

Праходзіць найбольш відовішчная частка вучэння «Захад—2017»

Баявыя дзеянні па знішчэнні ўмоўнага праціўніка разгарнуліся на палігоне «Ружанскі».