Вы тут

На наступным тыдні да нас зноў вернецца цяпло


А ў гэтыя выхадныя ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі, а ўначы невялікія замаразкі, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


Сёння ў краіне будзе ісці мокры снег і дождж, а на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 1—7 цяпла, а па поўдні — да плюс 10 градусаў. Ужо ў суботу чакаецца пахаладанне, бо ўслед за атмасферным фронтам на тэрыторыю краіны распаўсюдзяцца больш халодныя і няўстойлівыя паветраныя масы з боку поўначы Еўропы. Тэмпературны фон панізіцца, але ўсё роўна застанецца вышэйшым за кліматычную норму другой паловы лютага. Пройдзе кароткачасовы снег і падмарозіць, уначы тэмпература паветра панізіцца да мінус 1—7 градусаў, а ўдзень будзе ад 3 марозу да 3 цяпла. Па паўночнай частцы краіны захаваецца моцны парывісты вецер. У нядзелю ўначы ў паўночна-ўсходніх і заходніх раёнах пройдзе кароткачасовы снег, тэмпература панізіцца да 1—8 марозу. Раніцай і ўдзень пад уплывам чарговай сістэмы атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж), слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак надвор'ем пачнуць кіраваць вільготныя і больш цёплыя паветраныя масы. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень — у паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі чакаецца слабы туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла, удзень — плюс 1—6 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 8 цяпла. Сіноптыкі прагназуюць, што ў аўторак і сераду ў Беларусі будуць гаспадарыць вельмі цёплыя паветраныя масы, якія рухаюцца з боку паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца, што ў аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-заходніх раёнах краіны пройдуць невялікія дажджы. Чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень — 2—8 цяпла, а па поўдні — да плюс 10 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Можа, гэта вясна?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.