Вы тут

Начамі яшчэ падмарозіць


Сярэднясутачная тэмпература застанецца на 3—6 градусаў вышэйшай за кліматычную норму

Даволі няўстойлівае, але цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


Сіноптыкі адзначаюць, што ў другой дэкадзе сакавіка ў нашай краіне захаваецца павышаны тэмпературны рэжым, а чаргаванне зон павышанага атмасфернага ціску і франтальных раздзелаў забяспечыць няўстойлівы характар надвор'я.

Кіраваць надвор'ем у аўторак будзе зона павышанага ціску. Абыдзецца без істотных ападкаў. Удзень паветра будзе прагравацца і тэмпература складзе 4—10 цяпла. У сераду і чацвер пад уплывам атмасферных франтоў надвор'е пагоршыцца. Прагназуецца, што ўначы на сераду па паўночным захадзе, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.

Паляпшацца надвор'е пачне ў пятніцу, калі чакаецца рост атмасфернага ціску, выгляне сонца і будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла. Удзень будзе 4—9 цяпла, а па паўднёвым захадзе — да плюс 11 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.