Вы тут

Германскі парламентарый Ёхан Вадэфуль наведаў Мінск


Раней зносіны паміж дзвюма краінамі адбываліся, у асноўным, праз спецыяльных дакладчыкаў і праз сувязі ў міжнародных арганізацыях, цяпер — ідзе прамы дыялог. «Мы не адмаўляемся ад кантактаў з гэтымі міжнароднымі арганізацыямі, але я лічу, што дыялог напрамую больш эфектыўны», — адзначыў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл МЯСНІКОВІЧ.


Ёхан ВАДЭФУЛЬ, намеснік старшыні германска-беларускай парламенцкай групы бундэстага, сустрэўся з прадстаўнікамі абедзвюх палат беларускага парламента і з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Спадар Вадэфуль падкрэсліў, што ёсць зацікаўленасць у больш цесных адносінах паміж Беларуссю і Германіяй. Да гэтага былі зроблены добрыя крокі. «Мы лічым, што Беларусь з'яўляецца часткай еўрапейскай супольнасці каштоўнасцяў, і я вельмі быў рады пачуць, што ўсе падзяляюць маё меркаванне. Мы хочам дамагчыся інтэнсіфікацыі нашых адносін. Каб нямецкія інвестары прыходзілі ў Беларусь, трэба, каб тут былі адпаведныя ўмовы ў галіне прававой бяспекі. А для гэтага неабходныя рэформы, — адзначае Ёхан Вадэфуль. — Усё гэта — эвалюцыйны працэс, які павінен адбывацца крок за крокам».

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў ПІРШТУК расказаў, што Германія з'яўляецца нашым буйным партнёрам на еўрапейскім напрамку і займае асаблівае становішча ў знешняй палітыцы. «Апошнім часам актывізаваліся кантакты нашай краіны з дзяржавамі Еўропы. І сённяшняя сустрэча гэта пацвярджае», — заўважыў ён. Віцэ-спікер адзначыў вялікую ролю парламентарыяў у гэтым працэсе: «Мы можам рабіць больш, каб адносіны былі дынамічнымі і эфектыўнымі».

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Мы можам і больш

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.