Вы тут

Фінішаваў конкурс «Ратаўнікі вачыма дзяцей»


Фае галоўнага корпуса Палаца дзяцей і моладзі ператварылася ў велізарную выставу. Красамоўныя плакаты, малюнкі, падзелкі аб'ядноўвае адна тэма - бяспека. Іх беларускія школьнікі стварылі падчас 19-га Рэспубліканскага смотра-конкурсу дзіцячай творчасці "Ратаўнікі вачыма дзяцей". А ў Мінску ўчора ўзнагародзілі каштоўнымі падарункамі яго прызёраў.


Мікалай Раманаў заняў трэцяе месца ў намінацыі "Расказ". Дзесяцігадовы хлопчык вучыцца ў чацвёртым класе пачатковай школе Чэрыкава. Але кемлівы ён не па гадах.

- Распавяла нам пра конкурс выхавацелька. І прапанавала напісаць апавяданне, каб, як яна казала, быць гонарам класа. А вось твор і дайшоў да такіх вышынь. Твор я назваў "У вёсцы ў бабулі". Я хацеў паказаць, як правільна паводзіць сябе на рэчцы, што трэба абавязкова слухацца старэйшых, як правільна трэба ратаваць чалавека на вадзе. Усе веды я атрымаў у школе.

А вось трэцякласнік Ілья Данэйка, які вучыцца ў пачатковай школе горада Беразіно, напісаў вельмі кранальны верш "Малітва дзіцяці". Ён і заняў першае месца ў адпаведнай намінацыі.

-  Пра конкурс мне распавяла маці. Яна працуе інспектарам групы прапаганды і навучання. Часта брала на працу і мяне. Так я ўжо даўно навучыўся асноўным правілам бяспекі, - усміхаецца хлопчык.

Конкурс праводзіўся ў большасці школ Беларусі. Усяго вучні даслалі каля дзесяці тысяч прац! А ў склад журы ўваходзілі не толькі ратаўнікі, але і прадстаўнікі Беларускага саюза мастакоў.

- Мы вырашылі так зрабіць таму, што даволі цяжка зразумець ступень уплыву дарослых на дзіцячую творчасць, - расказвае афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі. - Тэматыку ж твораў не абмяжоўвалі наўмысна. Напрыклад, большасць плакатаў звязана з дзіцячымі гульнямі. Але для нас галоўнае тое, што тэмай бяспекі аказаліся прасякнуты не толькі дзеці, але і іх бацькі.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.