Вы тут

З панядзелка ізноў пахаладае


Калі ў сярэдзіне тыдня надвор'е палепшылася, а ў найбліжэйшыя дні тэмпературны фон наблізіцца да кліматычнай нормы, то гэта не надоўга. У панядзелак да нас з поўначы Еўропы завітае чарговая хваля холаду, паведамляе намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.


Сапраўды цёпла і без ападкаў прагназуецца ў суботу. Надвор'е пачне мяняцца ў другой палове дня ў нядзелю. Франтальны раздзел, які перамяшчаецца з поўдня Польшчы, прынясе да нас чарговую порцыю вільгаці. Таму ўначы ў асобных раёнах, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 5—12 цяпла, удзень — 9—16 градусаў вышэй за нуль. Па поўдні краіны будзе яшчэ цёпла, калі максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе ад 17 да 22 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак удзень на тэрыторыю Беларусі пачне паступаць халоднае паветра з поўначы Еўропы. Уначы па паўднёвай частцы краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах дажджы моцныя. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 1—8 цяпла, а па поўначы пры праясненнях чакаюцца нават замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. Удзень будзе ад плюс 7 да плюс 14 градусаў. У аўторак чакаецца няўстойлівае халоднае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—6 цяпла, пры праясненнях — да мінус 3 градусаў. Удзень прагназуецца ўсяго ад 2 да 9 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.