Вы тут

Да пляжнага сезона — гатовы


Па словах намесніка старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталлі АЛЕЙНІКАВАЙ, усе пляжы ў сталіцы і Мінскім раёне абсталяваны кабінкамі для пераадзявання, лаўкамі, біятуалетамі, кантэйнерамі для збору цвёрдых бытавых адходаў. Размова ідзе пра пяць вадаёмаў, у якіх афіцыйна дазволена купанне: вадасховішчы Заслаўскае, Дразды, Крыніца, Цнянскае, а таксама Камсамольскае возера.


Колькасць аб'ектаў інфраструктуры на пляжах сёлета павялічыцца. Так, напрыклад, калі летась у такіх месцах адпачынку ў Мінску і прысталіччы дзейнічала 17 аўтамабільных парковак, то сёлета іх будзе ўжо 21. Па словах спецыяліста, работнікамі Мінскай лесапаркавай гаспадаркі штодзённа праводзіцца прыборка тэрыторыі пляжаў, а ў асабліва спякотны час гэту працэдуру выконваюць двойчы на дзень. Спецыялісты сталічнага камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з супрацоўнікамі ДАІ праводзяць рэйды па месцах масавага адпачынку, на дадзены момант іх было ўжо 17. За ўвесь час склалі толькі адзін пратакол — за паркоўку аўтамабіля бліжэй за 30 метраў ад вады. Гэта парушэнне, па словах Наталлі Алейнікавай, з'яўляецца адным з самых распаўсюджаных, штраф за яго можа скласці да 10 базавых велічынь.

Паводле слоў загадчыка аддзялення камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірыны ЖЭЎНЯК, у летні перыяд супрацоўнікі ўстановы штотыдзень будуць ацэньваць санітарны стан і добраўпарадкаванне ўсіх афіцыйна зарэгістраваных у краіне зон адпачынку насельніцтва каля водных аб'ектаў. Па выніках праверак могуць прымацца рашэнні аб абмежаванні, прыпыненні ці забароне эксплуатацыі асобных вадаёмаў у рэкрэацыйных мэтах, адпаведная інфармацыя будзе публікавацца кожную пятніцу на сайце цэнтра.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

Што сiмвалiзуе ўнiкальны габелен з выявай Мацi-Беларусi, i хто ўвасоблены ў вобразе франтавой медсястры

У Гродне падчас святкавання Дня Незалежнасцi прадстаўлены габелен, якi выткалi спецыяльна да 75-годдзя Вялiкай Перамогi. 

Грамадства

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Запусцілі найноўшы спецыялiзаваны комплекс для падрыхтоўкi судовых экспертаў

Дзяржаўнаму камiтэту судовых экспертыз споўнiлася сем гадоў.