Вы тут

Вершы для Скарыны


Адказнасць перад класікамі ў маштабным інтэрактыўным уроку беларускай мовы

Скончыўся першы этап сацыяльнага адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». За паўтара года існавання праекта каманда «Чытаем па-беларуску з velcom» праехала па Беларусі 21 000 кіламетраў, ахапіла 40 населеных пунктаў і зладзіла ўрокі ў 184 школах і гімназіях ва ўсіх рэгіёнах краіны. Па спецыяльна распрацаванай праграме з пастаяннымі настаўнікамі праекта — пісьменнікамі Уладзімірам Ліпскім, Раісай Баравіковай, Аленай Масла, Наталляй Бучынскай, а таксама тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам — займаліся 23 000 вучняў 2 — 4 класаў.


Телевядучы Юрый Жыгамонт віншуе аднаго з пераможцаў квэсту.

— Па-першае, праект «Чытаем па-беларуску з velcom» дапамог школьнікам зразумець, што па-беларуску размаўляюць многія, — сцвярджае пісьменніца Раіса Баравікова. — Па-другое, яны атрымалі магчымасць пазнаёміцца не проста з сучаснай беларускай літаратурай, але і з тымі пісьменнікамі, якія яе ствараюць, наўпрост паразмаўляць з імі. Дзеці далучыліся да роднага слова ды пераканаліся ў існаванні цікавай беларускай прозы і паэзіі.

На апошні ў гэтым навучальным годзе інтэрактыўны ўрок прыехалі дзеці з Жодзіна, Дзяржынска, Маладзечна, Полацка, Воршы, аграгарадка Квасоўка Гродзенскай вобласці. На тэрыторыі ўнутранага дворыка галоўнага корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта для іх зладзілі квэст «Шляхам асветнікаў». Вучні выконвалі заданні перад помнікамі славутых дзеячаў беларускай культуры. Кірыла Тураўскі сачыў за гульнёй у беларускамоўнага «кракадзіла», Сымон Будны ды Васіль Цяпінскі слухалі толькі што прыдуманыя казкі, а Ефрасіння Полацкая назірала за паэтычнымі выступамі школьнікаў, Францыск Скарына дапамагаў скласці Біблію. Кандрат Крапіва, Яўгенія Янішчыц, Рыгор Барадулін — акрамя твораў класікаў журы ацэньвала нават вершы, напісаныя самімі дзецьмі.

Пісьменніца Алена Масла распавяла, што акцыя атрымала працяг для яе асабіста. Падчас вандровак па рэгіёнах Беларусі з новай дзіцячай кніжкай «Мяне завуць Лахнэска» яна наладзіла дыялог са школьнікамі, пачала пісаць працяг: у размовах з дзецьмі з’явіліся новыя сюжэтныя хады і нават новыя героі.

— Акцыя атрымалася вельмі цікавая паводле камунікацый. Цягам нашых сустрэч дзеці раскрываліся: расказвалі пра сваё жыццё, прыносілі ўласныя вершы, малюнкі. Засмучае, што ў большасці школьнікаў родная мова пакуль на нізкім узроўні, — мяркуе Алена Масла. — Зараз ладзяць многа акцый і мерапрыемстваў, скіраваных узняць цікавасць да беларускага слова. Цешыць, што буйная кампанія падтрымала гэтую тэндэнцыю і аб’яднала розныя сілы: школы, пісьменнікаў, спартоўцаў, дзеячоў культуры.

Дар’я ЧАРНЯЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.