Вы тут

Выбух міны абарваў жыццё мужчыны ў Калінкавічах


Увечары 6 чэрвеня выбух міны абарваў жыццё мужчыны ў Калінкавічах. Знойдзеныя на месцы фрагменты выбуховай прылады даюць падставу меркаваць, што боепрыпас быў часоў Вялікай Айчыннай вайны.


Па папярэдніх даных, магчыма, мужчына спрабаваў разабраць міну. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці.

УУС Гомельскага аблвыканкама нагадвае, што любыя дзеянні з боепрыпасамі небяспечныя для жыцця. Пра такія знаходкі неабходна тэрмінова паведаміць у найбліжэйшае аддзяленне міліцыі.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Смяротная знаходка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.